Шымла, Сі́мла (англ.: Shimla, хіндзі: शिमला) — горад у паўночнай Індыі, сталіца штата Хімачал-Прадэш. Горнакліматычны курорт, важны турыстычны цэнтр. У 1864 годзе Шымла стаў летняй сталіцай Брытанскай Індыі. Пасля атрымання Індыяй незалежнасці горад стаў сталіцай штата Пенджаб, а затым штата Хімачал-Прадэш.
У Шымле размешчана некалькі каледжаў і навукова-даследчых інстытутаў. Горад вядомы сваімі храмамі і палацамі. Многія будынкі ў горадзе пабудаваныя ў стылі вяртання Цюдараў і неагатычным стылі.
У Шымле з 2005 года праводзяцца гонкі на горных веласіпедах — MTB Himalaya. Насельніцтва — 171 817 жыхароў (2001).
Год |
Колькасць
|
1971
|
55 300
|
[3]
|
2019
|
206 575
|
|
|