Сяло
Шыра
| ||||||||||||||||||||||
Шыра́[2] (руск.: Шира́; хак. Сыра) — сяло (з 1957 па 2008 год — пасёлак гарадскога тыпу) у Рэспубліцы Хакасія Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Шырынскага раёна і Шырынскага сельсавета. Сяло размешчана на рацэ Туім, за 166 км на паўночны захад ад Абакана, па паўднёвым баку рэгіянальнай аўтадарогі 95К-004 Ачынск — Ужур — Шыра — Троіцкае. Знаходзіцца ў стэпавай узгорыстай мясцовасці, на поўнач ад Бацянёўскага кража, у краі азёр (найбуйнейшыя: Шыра, Белё, Іткуль), на берагах якіх размешчаны курортныя зоны са шматлікімі санаторыямі і турыстычнымі базамі. Пасёлак Шыра быў заснаваны ў 1914 годзе з будаўніцтвам Ачынска-Мінісінскай чыгункі. 15 снежня 1924 года на станцыю Шыра прыбыў першы цягнік.