Горад
Шыраз
شیراز
| ||||||||||||||||||||||
Шыраз (перс. شیراز - Širâz) — горад на поўдні Ірана, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Фарс, шосты па колькасці насельніцтва: у 2006 годзе ў горадзе пражывалі 1214808 чалавек.
Шыраз размешчаны ў даліне невялікай ракі Хошк ў гарах Заграс на вышыні больш за 1500 метраў над узроўнем мора. На захад ад горада ляжыць гара Дэрак, на поўначы - горы Баму, Сабзпушан, Чэхель Магам і Бабакухі. Горад і яго наваколлі адміністрацыйна падзелены на 9 раёнаў на агульнай плошчы 1286 км ².
|