Шыразскі ўніверсітэт | |
---|---|
перс.: شبر ا ز د اتشگ ہ Dāneshgāh-e-Shirāz | |
Арыгінальная назва | перс.: شبر ا ز د اتشگ ہ Dāneshgāh-e-Shirāz |
Міжнародная назва | Shirazi University |
Заснаваны | 1954 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Маджыд Эршад[1] |
Студэнты | каля 21 000[2] |
Бакалаўрыят | 11,839 |
Магістратура | 7,189 |
Дактарантура | 1,633 |
Выкладчыкаў | 700[3] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Шыраз, Ісламская Рэспубліка Іран |
Сайт | shirazu.ac.ir |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шыразскі ўніверсітэт, раней вядомы як Універсітэт Пехлеві — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Іране, вучэбны і навукова-даследчы цэнтр . Размешчаны ў горадзе Шыраз.
Цяпер у ім вучыцца больш за 13000 студэнтаў. Ва ўніверсітэце прадстаўлены 53 бакалаўрскія праграмы, 61 магістарская, адна праграма на ступень доктара медыцыны (ветэрынарыя) і 25 доктарскіх праграм.
Папярэднік Шыразскага ўніверстэта — тэхнічны каледж пад назвай «Вышэйшы інстытут здароўя» для падрыхтоўкі медыцынскіх спецыялістаў па чатырохгадовай праграме, заснаваны ў 1946 годзе. У 1950 годзе ён быў пераўтвораны ў медыцынскі інстытут. У 1953 годзе была заснавана Школа медсясцёр і Каледж сельскай гаспадаркі, мастацтваў і навук Намазі.
Пасля далучэння да комплекса ў 1954 годзе каледжа інжынерных навук і Каледжа ветэрынарнай медыцыны яму быў нададзены статус універсітэта. У гонар правячай дынастыі ён атрымаў назву Універсітэт Пехлеві. У дарэвалюцыйны перыяд у складзе ўніверсітэта таксама ўзніклі стаматалагічная школа (1969), школа паслядыпломнай адукацыі і каледж электронікі (1969), каледж права і педагогікі (1977).
У 1960 годзе шах Махамед Рэза Пехлеві запрасіў прэзідэнта Пенсільванскага ўніверсітэта Гейларда Харнуэла ў Іран, каб той вывучыў Іранскія вышэйшыя навучальныя установы . Па заказу шаха Харнуэл падрыхтаваў справаздачу, па выніках якой шах прапанаваў Пенсільванскаму ўніверсітэту дапамагчы пераўтварыць Універсітэт Пехлеві ў адзінае ВНУ на Блізкім Усходзе, заснаванае на амерыканскай сістэме вышэйшай адукацыі[4]. Такім чынам Пенсільванскі ўніверсітэт адыграў важную ролю ў фарміраванні структуры і праграмы шмат якіх факультэтаў і інстытутаў Універсітэта Пехлеві. Мноства выкладчыкаў Пенсільванскага ўніверсітэта паехалі ў Шыраз выкладаць ці кіраваць вучэбнай ці даследчыцкай працай. Прэзідэнт Пенсільванскага ўніверсітэта быў удастоены ганаровай ступені Універсітэта Пехлеві ў знак прызнання заслуг у яго фармаванні[5].
Падчас ісламскай рэвалюцыі, калі была звергнута дынастыя Пехлеві, пачалася культурная рэвалюцыя 1980—1987 гг., накіраваная на ісламізацыю адукацыі і культуры. У яе ходзе ўсе ўніверсітэты Ірана былі зачынены на тры гады.
Цяпер Шыразскі ўніверсітэт карыстаецца ў Іране рэпутацыяй вельмі моцнага ВНУ, пераўзыходзіць па акадэмічных паказчыках нават Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа і Тэгеранскі ўніверсітэт.
Таксама пры Шыразскім універсітэце створаны Віртуальны ўніверсітэт, першы сярод віртуальных універсітэтаў у Іране.
Хаця афіцыйнай і асноўнай мовай выкладання ў Шыразскім універсітэце з’яўляецца персідская, вялікая колькасць лекцый, падручнікаў, хатніх заданняў прапануецца на англійскай мове; гэта асабліва справядліва для інжынернай школы, дзе падручнікі па асноўным двсцыплінам (электрыка, электроніка, камп’ютарная справа, механіка, будаўніцтва, матэрыялазнаўства і хімічная інжынерная справа) — на англійскай мове.