У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Чаўдхуры.
Шырын Шармін Чаўдхуры (бенг.: শিরীন শারমিন চৌধুরী) (6 кастрычніка 1966[1], акруга Ноакхалі, Усходні Пакістан, Пакістан) — бенгальскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Спікер Нацыянальнай Асамблеі Бангладэш з 30 красавіка 2013 года[2]. У другім урадзе Шэйх Хасіна займала пасаду дзяржаўнага міністра Міністэрства па справах жанчын і дзяцей Бангладэш (6 студзеня 2009 – 30 красавіка 2013)[3].
16 ліпеня 2014 года Шырын Шармін Чаўдхуры атрымала ганаровую ступень доктара філасофіі (Ph.D.) Універсітэта Эсэкса.
- ↑ [hhttps://www.parliament.gov.bd/member-profile/012002401/shirin-sharmin-chaudhury Shirin Sharmin Chaudhury] (англ.). Bangladesh Parliament. Праверана 10 студзеня 2024.
- ↑ "Shirin to become first woman Speaker". bdnews24.com. 29 April 2013. Праверана 29 April 2013.
- ↑ State Minister's Biography (нявызн.). Ministry of Women and Children Affairs - MoWCA. Праверана 23 March 2013.