Шышняк

Шышняк

Myriophyllum aquaticum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myriophyllum L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27034
NCBI  24952
EOL  61693
GRIN  g:7919
IPNI  30028764-2
FW  118085

Шышня́к[1][2][3] (Myriophyllum) — род кветкавых раслін сямейства Сланаягаднікавыя (Haloragaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцябло трубчастае, галінастае, аблісцелае. Лісце перыста-раздзельнае, рэдка суцэльнае, кальчаковае. Кветкі дробныя, белаватыя, ружаватыя, у рэдкіх верхавінкавых каласках, якія выступаюць з вады. Плод распадаецца на 4 касцянкі. Корм для рыб і птушак. Некаторыя віды вырошчваюць у акварыумах.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]
Шышняк каласавы, ці каласісты (Myriophyllum spicatum). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Род налічвае каля 40 відаў[1]. Пашыраны ўсюды. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: шышняк каласавы, ці каласісты (Myriophyllum spicatum) і шышняк мутоўчаты, ці шышняк кальчаковы (Myriophyllum verticillatum). Трапляюцца ў рэках, азёрах, старыцах на глыбіні да 2 метраў, часта ўтвараюць зараснікі.

  1. а б ЭПБ 1986.
  2. БелЭн 2004.
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.