Шэн | |
---|---|
Класіфікацыя | духавы музычны інструмент, гармоніка, арган |
Роднасныя інструменты | губная гармоніка |
Шэн на вікісховішчы |
Шэн (Sheng) — кітайскі музычны духавы інструмент. Вырабляецца з бамбукавых кіяў.
У 1740 годзе Джоан Уайлд (Johann Wilde) падарожнічаў па Кітаі, дзе і пазнаёміўся з музычным інструментам шэн; ён жа лічыцца яго распаўсюднікам у Еўропе. Аднак, некаторыя лічаць, што інструмент патрапіў у Еўропу на некалькі стагоддзяў раней.
У пачатку XIX стагоддзя інструмент з’явіўся прататыпам для вынаходніцтва фісгармоніі ды акардэона.