Шэнгенская Інфармацыйная Сістэма (англ.: Schengen Information System, SIS) - ўрадавая база дадзеных Еўрапейскага Саюза; выкарыстоўваецца еўрапейскімі краінамі для захоўвання і абмену інфармацыі аб асобах і прадметах, якія перасякаюць мяжу з мэтай захавання нацыянальнай бяспекі, пагранічнага кантролю і праваахоўных мэтаў.
Шэнгенскае пагадненне і шэнгенская Канвенцыя аб выкананні Пагаднення дазваляе стварэнне такой прасторы (зоны), што забяспечвае свабоднае перамяшчэнне асоб, і ў якой на межах паміж дзяржавамі-членамі адсутнічае праверка, а ў выпадку ўезду на тэрыторыю шэнгенскай зоны, на ўсіх пунктах перасячэння знешніх межаў кантроль і праверка адбываецца па ідэнтычных правілах.
Аднак, па прычыне магчымых праблем бяспекі, якія ўзнікаюць з-за адмены ўнутраных межаў, неабходныя "выраўноўваючыя" меры. У рамках гэтых мерапрыемстваў праверка на знешніх межах праводзіцца па адзіных правілах, на тэрыторыі шэнгенскай прасторы органы аховы парадку асобных дзяржаў-членаў могуць праводзіць т.н. "паглыбленую праверку", падчас якой могуць правяраць грамадзян дзяржаў-членаў і грамадзян трэціх краін. Правядзенне гэтых мерапрыемстваў становіцца магчымым з дапамогай Шэнгенскай Інфармацыйнай Сістэмы, якая ўзнікла з дадзеных, паведамленых дзяржавамі-членамі шэнгенскай прасторы, і якая прызначана для абмену дадзенымі паміж згаданымі дзяржавамі.
У 1995 годзе супрацоўніцтва ў рамках Шэнгенскай Інфармацыйнай Сістэмы пачалі Францыя, Германія, Бельгія, Галандыя і Люксембург, а таксама - Нарвегія і Ісландыя, якія не з'яўляюцца дзяржавамі-членамі, уключаючы іх - Сістэма змяшчае пятнаццаць краін. У снежні 2007 года шэнгенская зона пашырылася да 24 членаў. Да папярэдніх дзяржаў - за выключэннем Кіпра - далучыліся дзяржавы, якія ў 2004 годзе сталі членамі Еўрапейскага Саюза.
Змяшчае наступныя дадзеныя:
Шэнгенская Інфармацыйная Сістэма забяспечвае доступ да папераджальных сігналаў, занесеных у дачыненні да асоб, прадметаў і тэхнічных транспартных сродкаў - строга звязаны з мэтай, у адпаведнасці з кампетэнцыяй - вызначаных праваахоўным органам, органам кантролю і праверкі межаў, органам замежнай інспекцыі, органам выдачы візаў, мытным органам і органам юстыцыі, а таксама Еўрапейскаму кіраванню Паліцыі (Europol) і Еўрапейскаму Падраздзяленню Супрацоўніцтва па справах юстыцыі (Eurojust).
У адпаведнасці з агульнымі прынцыпамі абароны дадзеных Шэнгенская Інфармацыйная Сістэма прызнае права асоб на тое, каб яны:
Прыведзенымі вышэй правамі, асобы - якіх гэта тычыцца - могуць карыстацца ў любой дзяржаве-члене шэнгенскай зоны. Праверка правамернасці дадзеных, уведзеных у Шэнгенскую Інфармацыйную Сістэму, вызначаецца на падставе нацыянальнага права той дзяржавы-члена, якая ўводзіць прыведзеныя дадзеныя ў Шэнгенскую Інфармацыйную Сістэму [1].