Шэньчжоу-14

На стартавай пляцоўцы.

«Шэньчжоу-14» (кіт.: 神舟十四号) — кітайскі пілатуемы касмічны карабель.

Злева направа Цай Сюйчжэ, Чэнь Дун, Лю Ян.

Чэнь Дун, Лю Ян і Цай Сюйчжэ адправіліся на касмічную станцыю 5 чэрвеня 2022 года. Кітай упершыню ў гісторыі нацыянальнай касмічнай праграмы правёў «вочную» ратацыю, калі шэсць касманаўтаў з двух экіпажаў працавалі на арбітальнай станцыі адначасова. Экіпаж «Шэньчжоў-14» прабыў у космасе 183 дні. Для яго камандзіра Чэнь Дуна і першай жанчыны-касманаўта Кітая Лю Ян гэта быў ужо другі палёт у космас, а для іх напарніка Цай Сюйчжэ місія стала дэбютнай. Яны выканалі мноства задач, у тым ліку кантроль за некалькімі збліжэннямі і стыкоўкамі, ажыццяўленне трох выхадаў у адкрыты космас, чытанне навуковай лекцыі ў прамым эфіры і правядзенне шэрагу навукова-тэхнічных эксперыментаў. 4 снежня капсула «Шэньчжоў-14» з касманаўтамі Чэнь Дунам, Лю Ян і Цай Сюйчжэ на борце прызямлілася на пасадачную пляцоўку «Дунфэн» у аўтаномным раёне Унутраная Манголія[1].

Зноскі