Шэрардыя[3], жэрардыя[4] (Sherardia) — манатыпны родраслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae). Уключае адзіны від — Шэрардыя палявая[3] (Sherardia arvensis).
Аднагадоваятравяністая расліна, 5-30 см вышынёй. Корань чырвоны, верацёнападобны. Сцёблы прасцёртыя, чатырохгранныя. Ніжняе лісце лапатавае, сабрана ў мутоўку па 4; верхняе — ланцэтнае, па 6 у мутоўцы.
Кветкі двухполыя, сабраны ў галоўкавыя суквецці. Чашачка з адгінам, шасцізубцовая. Вяночак варонкападобны, ружова-ліловы ці белы, адгін чатырохлопасцевы. Тычынак 4; слупок двураздельны; лычыкі галоўкавыя. Плод — сухі, падвойны, шурпаты арэшак.
Линчевский И. А.Род 1386. Жерардия — Sherardia L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1958. — Т. XXIII. — С. 176—177. — 776 с. — 2 300 экз.
Победимова Е. Г. Род Жерардия — Sherardia L. // Флора европейской части СССР / Отв. ред. Ан. А. Фёдоров. — Л.: Наука, 1978. — Т. III. Ред. тома Ю. Л. Меницкий. — С. 89. — 259 с. — 4350 экз.