Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Ылені Эфіопская | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | палітык, каралева |
Дата нараджэння | XV стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1522 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Zara Yaqob[d] |
Ылені (амх.: እሌኒ; ? — красавік 1522) — палітычная дзяячка Эфіопскай імперыі ў сярэднявеччы.
Жонка негуса Зара-Якаба. Працягвала актыўную палітычную дзейнасць і пры яго пераемніку Баэда Мар’яме.
Ылені брала ўдзел у прыдворнай барацьбе за пасад пасля смерці Баэда Мар’яма і нямала спрыяла таму, што выбар шляхты быў зроблены на карысць малалетняга Лебна Дэнгеля, якому тады толькі споўнілася 12 гадоў. З гэтага часу яна надоўга стала фактычнай кіраўніцай краіны — многія дзеянні Лебна Дэнгеля ажыццяўляліся пад яе, хоць і неафіцыйным, кіраўніцтвам[1].
Дачка караля Хадыі, краіна Ылені, была захоплена імператарам Зэра-Яыкобам за адмову плаціць штогадовую даніну, што прывяло да зняволення Ылені, пераход у хрысціянства і шлюб з Зэра-Яыкобам.[2] Пазней кіраўнікі Хадыі звярнуліся да Адальскага султаната з просьбай аб дапамозе, якая прывядзе да кульмінацыі канфлікту ў рэгіёне падчас абісіна-адальскай вайны . Хоць партугальскі гісторык Бальтасар Цялес пісаў, што у Ылені не было дзяцей, ў некаторых рукапісах Францыска Альварэша «The Prester John of the Indies», сваяк Лібнэ-Дынгыля па мужчынскай лініі, які ўцёк з Амба Гашэна апісваецца, як сын Ылені, тэкст у якім гэта гаворылась з’яўляўся перакладам, але арыгінальны тэкст да нас не дайшоў [3]
Пасля смерці Зэра-Яыкоба наступны імператар Бэыдэ-Марям I прысвоіў Ылені тытул каралевы-маці, бо яго ўласная маці Цыён-Магэса была збітая да смерці падчас праўлення бацькі. Ылені аказалася эфектыўным членам каралеўскай сям’і; Пол Б. Хенцэ каментуе, што падчас яе кіравання яна «была практычна сакіроўцам».[4] Калі Ыскындыр змяніў свайго бацьку, каралеву-маці Ылені першапачаткова лішылі ўлады Амдэ-Мікаэль і іншыя прыбліжонныя да імператара. Аднак прыблізна ў 1486 г. яна ўдзельнічала ў палацавым перавароце, які прывёў да скідвання Амду і яго прыхільнікаў і да іх пакарання, а пасля гэтага Ылені адыграла вядучую ролю ва ўрадзе ў перыяд праўлення імператара Наода .
Абуна Маркас, цэркоўны эфіопскі дзеяч, сказаў партугальскаму місіянеру Францыску Альварэшу, што пасля смерці імператара Наода «ён і каралева Ылені зрабілі яго [Лібнэ-Дынгыля] каралём, бо яны кантралявалі ўсех вялікіх людзіей».[5] Гэта заява сведчыць аб ўладзе, якой валодала Ылені.
Разумеючы ўзрастаючую пагрозу, з якой Эфіопія сутыкнулася з-за пашырэння асманскага ўплыву ў рэгіёне, саветнік Ылені Перо да Ковільяна прапанаваў накіраваць ёй Матэуса (таксама вядомага як Мацей Армянін) паслом да караля Партугаліі і да Папы Рымскага.[6] Хутчэй за ўсё, партугальцы зразумелі характар місіі Мацея толькі пасля прыбыцця ў Эфіопію, што ўскладніла місію дона Радрыга дэ Лімы да эфіопскага імператара, які чакай не дыпламатычнай місіі, а ваеннай дапамогі і спецыялістаў рознага кшталту .[7] Ылені служыла у якасці галоўнай рэгенткі непаўналетняга Лібнэ-Дынгыля, разам с яго маці, жонкай памерлага імператара Наода, Наод- Магэсай, і Уосэн-Сэгэдам з Годжама, старэйшым сваяком Імператара па мужчынскай лініі.
Альварэш таксама адзначае, што Ылені валодала шматлікімі маёнткамі ў правінцыі Годжам .[8] Іншыя казалі, што «яна была савершэнна ва ўсім: перад Богам, яна праяўляла праведнасць і мела моцную веру, малілася і прымала Святую Камунію; перад свецкім атачэннем, яна накладала на стол [імператарскай дынастыі і блізкаму атачэнню], яна любіла кнігі, ведала закон і разумела дзяржаўныя справы. За гэтыя якасці кароль вельмі любіў нашу каралеву Ылені. Ён лічыў яе сваёй маці.» [9]
Дата смерці Ылені не зусім дакладная. Аднак Пол Б. Хенц заяўляе, што яна памерла ў сталым узросце ў 1520-х гадах [10] і Бекінгем і Хантінгфард пацвярджаюць гэта, сылаясь на нататкі Альварэша, якія, на іх думку, даюць дастаткова інфармацыі, каб датаваць смерць Ылені красавіком 1522 г.[11] Альварэш піша, што яна памерла, калі ён яшчэ знаходзіўся ў Эфіопіі, дадаўшы, што яе смерць выклікала смутак сярод яе падданых.