Э

Кірылічны алфавіт
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ
Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Э, э — 30-я літара беларускага і 31-я літара рускага кірылічных алфавітаў; у іншых сучасных славянскіх кірылічных алфавітах не выкарыстоўваецца (ва ўкраінскім ролю пары Э/Е выконвае Е/Є). Выкарыстоўваецца таксама ў некаторых алфавітах неславянскіх моў. Ёсць меркаванне, што яна паходзіць ад глаголічнай формы літары «есть», якая выглядае як і абазначае неётаваны гук.

Першыя ўжыванні ў кірыліцы вядомы са старабеларускіх пісьмовых крыніц, дзе літара выкарыстоўвалася пры транслітарацыі лацінскай літары Е, e і грэчаскай Ε, ε у запазычаных словах.

Літара «э» ў беларускай пісьменнасці

[правіць | правіць зыходнік]

У беларускай пісьменнасці адрозненне паміж Э і Е праведзена больш паслядоўна, чым у рускай мове. У словах славянскага паходжання Э заўсёды знаходзіцца пад націскам (Брэст, старэйшы, грэшнік, Яшчэ і інш.).