Скаргі хворага неспецыфічныя і могуць з узростам змяняцца. У дзяцей дамінуюць складанасці падчас кармлення, адмовы ад прыёму ежы, а таксама тармажэнне прыросту масы цела і росту; у дарослых — дысфагія і эпізоды захрасання кавалкаў ежы. Характэрнымі рысамі ЭЗС з’яўляюцца пазбяганне прадуктаў харчавання, якія ствараюць праблемы з глытаннем, і працяглы час перажоўвання. Хворы спажывае шмат вады падчас прыёму ежы. Могуць назірацца боль за грудзінай і сімптомы страўнікава-страваводнага рэфлюксу.
Эндаскапічны вобраз ЭЗС. Відочныя характэрыстычныя кольцы слізістай абалонкі.
Лабараторныя даследаванні: невялікая эазінафілія перыферычнай крыві ў 5-50 % хворых, у ~70 % павышаны агульны ўзровень IgE ў крыві, а таксама спецыфічных для харчовых і аэразольных алергенаў IgE.
Эндаскапія: кругавыя зморшчыны, кольцы слізістай абалонкі (вобраз трахеі), падоўжныя разоры, камякі, налёты белага колеру, адсутнасць сасудзістага малюнка, гіперэмія і набраканне слізістай абалонкі, пры запушчанай хваробе — стэнозы. Нармальны вобраз слізістай абалонкі стрававода (у 10 % хворых) не выключае ЭЗС.
Гісталагічныя даследаванні: біяптаты (2-4) для гісталагічных даследаванняў дыстальнай і праксімальнай часткі стрававода выяўляюць наяўнасць эазінафілаў у эпітэліі і іншых абшарах сценкі стрававода, наяўнасць эазінафільных мікраабсцэсаў, пашырэнне міжклетачных прастор, гіпертрафію і падаўжэнне музкоў базальнай мембраны, а таксама фіброз базальнай мембраны слізістай абалонкі.
эазінафілія стрававода з добрай рэакцыяй на ІПП (калі хворы без істотнага рэфлюксу, з гісталагічна пацверджанай эазінафіліяй стрававода адказвае клінічна і гісталагічна на 2-месячнае лячэнне ІПП; механізм невядомы);
Перш за ўсё, належыць ацаніць мэтазгоднасць элімінацыйнай дыеты:
Элементная дыета — дыетычнае харчаванне, вырабленае вытворчым шляхам; добра збалансаванае, ачышчанае ад алергенаў, але пацыенты могуць яго не прымаць з-за смаку.
Эмпірычная гіпаалергенная дыета — грунтуецца на элімінацыі найбольш частых харчовых алергенаў, у тым ліку малака, яек, рыбы, арэхаў, соі і пшаніцы.
Мэтанакіраваная элімінацыйная дыета — падабраная згодна з індывідуальнымі патрэбамі і магчымасцямі пацыента на падставе анамнэзу і вынікаў алергічных тэстаў.
ІПП: добрая рэакцыя мае дачыненне да дыферэнцыяльнай дыягностыкі, але таксама лячэнне ІПП змяншае інтэнсіўнасць сімптомаў у часткі хворых.
ГКС мясцовага дзеяння: з’яўляюцца прэпаратамі па выбару. Адсутнічаюць прэпараты, спецыфічныя для ЭЗС, выкарыстоўваюцца прэпараты аэразольных ГКС: будэсонід або флютыказон. Непажаданы эфект — кандыдоз стрававода. У хворых без адказу на стандартнае 8-тыднёвае лячэнне можна працягнуць тэрапію з большымі дозамі прэпаратаў.
ГКС агульнага дзеяння: найбольш эфектыўныя, але ў сувязі са значнымі пабочнымі дзеяннямі зарэзерваваныя для хворых з цяжкімі сімптомамі, якія патрабуюць хуткага дасягнення клінічнага паляпшэння або не адказалі на іншае лячэнне. У большасці хворых назіраецца стэроідазалежнасць — пасля адмены ГКС сімптомы вяртаюцца. Стандартная доза прэднізалона складае 1-2 мг / кг / дз.
ЭЗС з’яўляецца хранічнай хваробай: поўнае знікненне сімптомаў магчыма, але ў большасці хворых назіраецца толькі памяншэнне інтэнсіўнасці сімптомаў. Спыненне лячэння можа выклікаць рэцыдыў.
Gajewski, Piotr. Interna Szczeklika - mały podręcznik 2016/2017. — Elsevier, 2016. — 1535 с. — ISBN 978-83-7430-491-7.
Варанец, В.І. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў: для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі. — Чатыры чвэрці, 2013. — 208 с. — ISBN 978-985-7058-13-6.