Эас | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἠώς | |
| |
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
Сфера ўплыву | світанне |
Пол | жанчына |
Бацька | Гіперыён[1][2] |
Маці | Тэя[1] |
Браты і сёстры | Геліяс[1] і Селена[1] |
Муж | Астрэй, Cephalus[d] і Tithonus[d] |
Дзеці | Барэй, Зефір, Нот, Hesperus[d], Phaethon[d], Phosphorus[d], Apeliotes[d], Эўр, Caecias[d], Lips[d], Sciron[d], Astraea[d], Pyroeis[d], Phaenon[d], Stilbon[d], Aoos[d], Emathion[d][1], Мемнан (міфалогія)[1] і Argestes[d] |
У іншых культурах | Ushas[d], Aurora[d] і Ēostre[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́ас (стар.-грэч.: Έως, Αύως, эал. Αυως/Авос, іан. 'Hώίς, дар. 'Αώς, ат. 'Έως; з прагрэч. ausos, мікен. a-wo-i-jo[3]; сюды ж адносіцца лац.: Aurora) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] багіня світанку[5], дачка Гіперыёна і тытаніды Тэі[6], сястра Геліяса і Селены (паводле іншых варыянтаў яна была дачкой Геліяса; маці яе лічылася часам і Ноч). Яе завуць Паланціядай[7]. Жонка Астрэя, яе дзеці: Анемы (вятры) і Астры (зоркі)[8].
Эас з'яўлялася ранняй раніцай, выходзячы з акіяна, і на калясніцы, запрэжанай выдатнымі канямі, узносілася на неба. Паэты, пачынаючы з Гамера, апісвалі прыгажосць Эас і яе пышнасць, завучы яе «ружаперстай», «прыгожакучаравай», «злататроннай», «апранутай у шафранавы пеплас» і інш. Яе эпітэт тлумачаць так: «Перад узыходам сонца на небе з'яўляюцца разыходныя з цэнтра ружовыя палосы, якія нагадваюць растапыраныя пальцы рукі»[9].
Багіня з ружовымі пальцамі, як яе заве Гамер, падымаецца раніцай са свайго ложа, выплывае на сваіх боскіх канях Лампасе і Фаэтоне з глыбіні мора і азарае святлом сусвет. Ужо ў Гамера Аўрора завецца багіняй дня і атаясамляецца (асабліва ў трагікаў) з Гемерай (днём).
Імя Эас паходзіць ад праіндаеўрапейскага кораня *h2aus-os-. У рымскай міфалогіі Эас адпавядае Аўрора, у балцкай — Аўшра, у індаарыйскай — Ушас.