Эвіка Сіліня | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Evika Siliņa | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Gatis Eglītis[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Артурс Крыш’яніс Карыньш | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 жніўня 1975[1] (49 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эвіка Сіліня (лат.: Evika Siliņa; нар. 1975) — латвійскі юрыст і палітык, прэм’ер-міністр Латвіі з 2023 года.
Нарадзілася ў 1975 годзе. У 1997 годзе абараніла на юрыдычным факультэце Латвійскага ўніверсітэта ступень бакалаўра сацыяльных навук, кваліфікацыя — юрыст. У 2001 годзе ў Рыжскай юрыдычнай школе — ступень магістра сацыяльных навук у сферы права, спецыялізацыя — міжнароднае і еўрапейскае права. Акрамя роднай латышскай мовы, свабодна валодае англійскай і рускай мовамі.
Да прыходу ў палітыку — індывідуальна практыкуючы прысяжны адвакат. Яе муж таксама адвакат.
У 2011 годзе пасля роспуску Сейма балатавалася на пазачарговых парламенцкіх выбарах па Рыжскай выбарчай акрузе па спісе Партыі рэформ, аднак абраная не была. Пасля зацвярджэння ўрада Валдзіса Дамброўскіса ў лістападзе 2011 года стала дарадцам па юрыдычных пытаннях міністра ўнутраных спраў Рыхарда Казлоўскіса. З 2013 па 2019 год — парламенцкі сакратар МУС, пры міністру Казлоўскісе. У 2018 годзе балатавалася ў Сейм ад «Новага адзінства», але не была абраная. У 2019 годзе, пасля зацвярджэння першага ўрада Крыш’яніса Карыньша, пакінула пасаду парламенцкага сакратара МУС.
З 2019 па 2022 год Эвіка Сіліня — парламенцкі сакратар прэм’ер-міністра Крыш’яніса Карыньша. З 2022 года — міністарка дабрабыту ў другім урадзе Крыш’яніса Карыньша. На парламенцкіх выбарах 2022 года была абраная ў 14-ы Сейм па Відземскай выбарчай акрузе.
У жніўні 2023 года Прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч даручыў Эвіцы Сіліні сфармаваць Кабінет міністраў. 15 верасня Сейм Латвіі зацвердзіў урад пад кіраўніцтвам Эвікі Сіліні.