Эдвард Джордж Гібсан | |
---|---|
Edward George Gibson | |
Краіна: | ЗША |
Спецыяльнасць: |
фізік, астранаўт НАСА |
Экспедыцыі: | Скайлэб-4 |
Дата нараджэння: | 8 лістапада 1936[1] (88 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдвард Джордж Гібсан (англ.: Edward George Gibson; нар. 8 лістапада 1936, горад Буфала, штат Нью-Ёрк) — астранаўт ЗША і навуковец.
У 1959 годзе скончыў Рочэстэрскі ўніверсітэт (штат Нью-Ёрк). У 1964 г. атрымаў ступень доктара навук у галіне машынабудавання ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце. З 1965 г. у групе касманаўтаў. Адначасова вёў навуковую працу ў галіне фізікі Сонца і фізікі плазмы. 16 лістапада 1973 года — 8 лютага 1974 года сумесна з Дж. Карам і У. Поўгам здзейсніў палёт у космас у якасці члена 3-га экіпажа арбітальнай станцыі «Скайлэб», запушчанай 14 мая 1973 г. Палёт працягваўся 84 сут 1 гадзіна 16 мін; двойчы выходзіў у адкрыты космас (10 гадзін 3 мін).