Эдвард Уітэн (англ.: Edward Witten; нар. 26 жніўня 1951, Балтымар, Мэрыленд, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1990), прафесар Інстытута перспектыўных даследаванняў (Institute for Advanced Study) у Прынстане. З’яўляецца адным з вядучых у свеце даследчыкаў тэорыі струн (абагульніў розныя варыянты тэорыі струн у адзінай гіпатэтычнай М-тэорыі) і квантавай тэорыі поля.