Эдуард Рычард Джордж ХІТ (англ.: Edward Richard George Heath; 9 ліпеня 1916, Бродстэрс, Вялікабрытанія — 17 ліпеня 2005) — брытанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. 69-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да Кансерватыўнай партыі.
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт. 3 1950 дэпутат парламента ад Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі, у 1965—75 яе лідар. У 1959—64 неаднаразова міністр, у 1970—74 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.
Урад Э. Xіта імкнуўся абмежаваць правы рабочых на забастоўкі, падпісаў Дагавор аб забароне размяшчэння ядзернай зброі на марскім дне (1971), увёў прамое кіраванне Паўночнай Ірландыяй з Лондана (1972), дамогся ўступлення Вялікабрытаніі ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць (1973).