Эджхілскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Edge Hill University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Edge Hill University |
Заснаваны | 1885 |
Год рэарганізацыі | 2006 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ормскерк, Англія |
Сайт | edgehill.ac.uk |
![]() |
Эджхілскі ўніверсітэт (англ.: Edge Hill University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ормскерк.
Гэта ўніверсітэт з кампусам у графстве Ланкашыр, які адкрыўся ў 1885 годзе як Эджхілскі каледж, першы неканфесійны педагагічны каледж для жанчын у Англіі, перш чым прыняць сваіх першых студэнтаў-мужчын у 1959 годзе.
У 2005 годзе Тайны савет надаў яму паўнамоцтвы па прысуджэнні ўласных дыпломаў аб вышэйшай адукацыі і 18 мая 2006 года ён стаў універсітэтам.
Ва ўніверсітэце ёсць тры факультэты: мастацтваў і навук, адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай дапамогі.
Эдж-Хіл - гэта раён Ліверпуля,на паўднёвы ўсход ад цэнтра горада. Універсітэт быў заснаваны тут і атрымаў назву ад гэтай мясцовасці, але ў 1930-я гады пераехаў у Ормскерк.