Эдмонд Пацье | |
---|---|
фр.: Edmond Pottier | |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1855[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1934[2][3] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Жак Марэль[d] |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, антраполаг, археолаг, гісторык, класіцыст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдмонд Франсуа Поль Пацье (фр.: Edmond François Paul Pottier; 13 жніўня 1855, Саарбрукен — 4 жніўня 1934, Парыж) — французскі археолаг, мастацтвазнавец, гісторык мастацтва, педагог. Доктар філалагічных навук. Член французскай Акадэміі надпісаў і прыгожага пісьменства (з 1899).
Адным з першых навукоўцаў заняўся вывучэннем старажытнагрэчаскай керамікі.
Сын інжынера-будаўніка. Навучаўся ў Ліцэі Кандарсэ, затым у прэстыжнай парыжскай Вышэйшай нармальнай школе і французскай археалагічнай школе ў Афінах (фр.: École française d'en Athènes).
Атрымаў ступень доктара філалагічных навук, яго дысертацыя была прысвечана пытанню аб храналогіі архонтаў Афін.
У 1880—1882 гадах — выкладчык грэчаскай мовы і літаратуры на факультэце мастацтваў у Рэне, у 1882—1883 —на факультэце мастацтваў універсітэта Тулузы .
У 1884—1886 працаваў у аддзеле ўсходніх старажытнасцей Луўра. З 1884 — захавальнік аддзела старажытнай керамікі ў Луўрскім музеі.
Прафесар археалогіі і гісторыі мастацтва ў Школе вытанчаных мастацтваў і прафесар усходняй археалогіі і антычнай керамікі ў Школе Луўра (1908—1924). Куратар кафедры ўсходніх старажытнасцей і старажытнай керамікі Лувра (1910—1924).
Займаўся вывучэннем гістарычных помнікаў і дакументаў, моў і культур антычных цывілізацый. Праводзіў раскопкі некропаля старажытнай Мірыны ў Малой Азіі (1877—1880).
У час яго знаходжання на посце куратара ў Луўры, у 1919 годзе арганізаваў і правёў першае пасяджэнне Нацыянальнага акадэмічнага саюзу — Union Nationale Academique, напраўленага на стварэнне поўнага міжнароднага збору вазапісу Старажытнай Грэцыі.
Адыграў важную ролю ў стварэнні выдання «Corpus vasorum antiquorum».