Эдмонда Дэ Амічыс

Эдмонда Дэ Амічыс
Edmondo De Amicis
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1846(1846-10-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1908(1908-03-11)[1][4][…] (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Teresa Boassi[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Жанр дзіцячая літаратура
Мова твораў італьянская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдмонда Дэ Амічыс (італ.: Edmondo De Amicis, 21 кастрычніка 1846 — 11 сакавіка 1908) — італьянскі пісьменнік, паэт і журналіст.

Дэ Амічыс нарадзіўся ў Анелье (Лігурыя). Атрымаў адукацыю ў школе Кунеа і ліцэі Турына, пасля чаго ва ўзросце шаснаццаці гадоў паступіў у ваенную школу ў Мадэне. Падчас Аўстра-пруска-італьянскай вайны прымаў удзел у бітве пры Кустоце, паражэнне ў якой пазней стала адной з галоўных прычын, па якой ён пакінуў ваенную службу.

У Фларэнцыі ён выпусціў серыю кароткіх апавяданняў «Ваенная жыццё» (La vita militare, 1868), заснаваную на асабістым жыццёвым вопыце. У 1870 годзе Дэ Амічыс быў прыняты на працу ў рэдакцыю рымскай газеты La Nazione, для якой ён неўзабаве выпусціў падарожжавыя нарысы аб Іспаніі, Турцыі, Марока, Францыі і Англіі.

17 кастрычніка 1886 года была апублікаваная дзіцячая аповесць «Сэрца» («Запіскі школьніка», Cuore), створаная ў форме дзённіка вучня адной са школ, якая хутка прынесла Дэ Амічысу сусветную вядомасць. На працягу некалькіх месяцаў яна была апублікавана больш чым у сарака італьянскіх выданнях і перакладзеная на дзясяткі моў свету. Кніга нарысаў «На акіяне» (Sull'oceano), якая выйшла ў свет у 1889 годзе, была прысвечана цяжкім умовам жыцця італьянскіх эмігрантаў. У 1890 годзе была выдадзеная аповесць «Раман настаўніка» (Il romanzo di un maestro), у якой Дэ Амічыс надае ўвагу праблемам адукацыі.

Зноскі

  1. а б Strappini L. DE AMICIS, Edmondo // Dizionario Biografico degli Italiani — 1987. — Vol. 33.
  2. Edmondo De Amicis // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Edmondo De Amicis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.