Эдуар Стэфан | |
---|---|
фр.: Édouard Stephan | |
Род дзейнасці | астраном |
Дата нараджэння | 31 жніўня 1837[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1923 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Эдуар Стэфан (фр.: Édouard Stephan; 31 жніўня 1837—31 снежня 1923) — французскі астраном.
Вучыўся ў Вышэйшай нармальнай школе, выпусціўся ў 1862 годзе. З 1864 да 1907 года быў дырэктарам Марсельскай абсерваторыі (да 1872 года разам з У. Левер’е).
У 1866 годзе адкрыў два астэроіды.
З 1870 да 1875 г. вывучаў туманнасці, некалькі іх адкрыў. У 1873 годзе (па іншых дадзеных, у 1874) годзе ён стаў першым, хто паспрабаваў вызначыць вуглавы дыяметр Сірыуса з дапамогай інтэрфераметрыі (ён выкарыстаў для гэтага 80-сантыметровы рэфлектар). Аднак спроба аказалася няўдалай.
У 1882 годзе ён адкрыў галактыку NGC 6027. Таксама ён адкрыў знакаміты Квінтэт Стэфана — групу з 5 галактык.
Удзельнічаў у адкрыцці каметы Стэфана — Отэрма, якая была названая яго імем.