Эдуардс (англ.: Edwards Plateau) — плато на поўдні ЗША (штат Тэхас), размешчанае паміж далінамі рэк Рыа-Грандэ і Каларада, на мяжы з Прымексіканскай нізінай. Складовая частка Вялікіх раўнін.
Вышыня плато складае 700—800 м. Складзена пераважна вапнякамі. Паверхня плоская, глыбока рассечана каньёнападобнымі далінамі рэк. Пераважаюць сухастэпавыя травы, сукуленты, месітавыя кусты. Раён пашавай жывёлагадоўлі.