Эдыкула — у антычнай архітэктуры ніша, абкружаная калонамі ці пілястрамі, што абапіраюцца на падножжа, і ўвянчаная франтонам. У эдыкулы ставілі статуі багоў; размяшчалі ў храмах, грамадскіх будынках, жылых дамах. Эдыкулай называюць таксама невялікія эліністычныя і старажытнарымскія культавыя будынкі.