Эдэн Голан | |
---|---|
іўр.: עדן גולן | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 2003[1] (21 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Гады актыўнасці | 2015—ц.ч. |
edengolan.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдэ́н Гола́н, Эдэн Галан (іўр.: עדן גולן; нар. 5 кастрычніка 2003, Кфар-Сава, Ізраіль) — ізраільская спявачка, предстаўніца Ізраіля на конкурсе песні «Еўрабачанне-2024» з песняй Hurricane, заняла 5 месца і 2 месца паводле галасавання гледачоў.
Нарадзілася ў горадзе Кфар-Сава 5 кастрычніка 2003 года. У дзяцінстве разам з бацькамі пераехала ў Маскву ў сувязі з працай бацькі, дзе правяла 13 гадоў. Яе бацька Эдзі — латвійскі яўрэй па паходжанні, маці Вольга — ўкраінская яўрэйка. У Эдэн ёсць малодшы брат Шон. Дзед Юрый Голан (былы Глаголеў) скончыў факультэт журналістыкі МДУ, працаваў у латвійскай газеце «Савецкая моладзь».[4]
Паводле слоў Голан, у яе засталіся дваякія пачуцці ад знаходжання ў Расіі. З аднаго боку, яна ўдзячная ёй за старт пеўчай кар’еры, але ў той жа час ёй было дыскамфортна па прычыне частых праяў антысемітызму[5].
У 2015 годзе прымала ўдзел у расійскім нацыянальным адборы на «Дзіцячае Еўрабачанне — 2015». У фінале стала пятай, набраўшы 22 балы (на 12 менш, чем пераможца Міхаіл Смірноў).
У 2016 годзе выступіла на «Дзіцячай Новай хвалі» ў Крыме, у тым ліку выканаўшы ў дуэце з Нюшай яе хіт «Вою на Луну».
У 2018 годзе Голан стала фіналісткай пятага сезона шоу «Голос. Дети» (каманда Пелагеі)[6].
Супрацоўнічае з Інонам Яхелем[7].
Пры падрыхтоўцы да «Еўрабачання 2024» Ізраільская карпарацыя тэлерадыёвяшчання вырашыла ў чарговы раз выбраць прадстаўніка Ізраіля на конкурс з дапамогай супрацоўніцтва з каналам Keshet 12 і праграмай The Next Star[8]. Эдэн Голан упэўнена перамагала на ўсіх этапах шоу, у апошні дзень выканаўшы песню Уітні Х’юстан «I Have Nothing»[9], і ў выніку была абрана прадстаўніцай сваёй краіны на фінале конкурсу ў Швецыі[10].
На думку аглядальніка ізраільскай версіі часопіса Time Out Авішая Селы, які прадказаў удзел Голан у Еўрабачанні, «ёй пад сілу праспяваць нават тэлефонную кнігу»[11]. Голан, выканаўшы песню «Hurricane», прайшла ў фінал конкурсу і паводле яго вынікаў заняла пятае месца[12].
Выступленне Голан на Еўрабачанні адзначылася шэрагам скандалаў. Незадоўга да фіналу Еўрабачання ва Украіне ўзнялася кампанія з заклікам байкатаваць выступленне спявачкі праз тое, што ў 2016 годзе яна ўдзельнічала ў дзіцячым песенным конкурсе ў Крыме ва ўзросце 12 гадоў. 12 мая 2024 года яна трапіла ў базу ўкраінскага сайта «Міратворца» з прычыны «свядомага парушэння мяжы з мэтай пранікнення на акупаваныя тэрыторыі» і ўчынення іншых злачынстваў супраць Украіны[13]. Украінскія члены журы не прысудзілі Голан ніводнага бала[12].
Акрамя таго, нярэдка гучалі заклікі забараніць удзел Ізраілю праз вайну ў сектары Газа, з-за чаго выступ спявачкі на генеральнай рэпетыцыі і ў фінале асвісталі прапалесцінскія гледачы[14]. Тым не менш, Голан выказалася пазней, што ганарыцца магчымасцю выступаць за сваю краіну, адчувае любоў і падтрымку суайчыннікаў, а таксама прысвячае свой выступ ізраільскім закладнікам[15].