Эжэн Ізаі | |
---|---|
Eugène Ysaÿe | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1858 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 1931 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Бельгія |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Lambert Massart[d][3], Анры В'ётан[3], Henryk Wieniawski[d][3] і Rodolphe Massart[d] |
Прафесіі | выканаўца, дырыжор, кампазітар |
Інструменты | Скрыпка |
Выхаванцы | Julia Klumpke[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Эжэн Ізаі (фр.: Eugène Ysaÿe; 16 ліпеня 1858, Льеж — 12 мая 1931, Брусель) — бельгійскі скрыпач, дырыжор і кампазітар.
Атрымаў першыя ўрокі музыкі ў свайго бацькі, скрыпача і дырыжора. Затым вучыўся ў Льежскай кансерваторыі ў Дэзірэ Хейнберга, Леона і Радольфа Масараў. Скончыўшы кансерваторыю ў 1874 г., ён яшчэ некаторы час займаўся ў Бруселі пад кіраўніцтвам Генрыка Веняўскага і нарэшце ў 1876—1879 гг. удасканальваў сваё майстэрства ў Парыжы ў Анры В'ётана.
У 1880—1882 гг. Ізаі займаў пасаду канцэртмайстра ў берлінскім аркестры Бен'яміна Більзэ (змяніўшы на гэтай пасадзе свайго суайчынніка Сезара Томсана), у гэты ж перыяд ён здзейсніў канцэртную паездку па Скандынавіі разам з Антонам Рубінштэйнам. У 1883—1886 гг. Ізаі жыў і працаваў у Парыжы, дзе ў яго ўстанавіліся асабістыя і творчыя сувязі з вядучымі французскімі кампазітарамі — у прыватнасці, Сезар Франк прысвяціў яму сваю санату для скрыпкі і фартэпіяна. З 1886 пасяліўся ў Бруселі.