Эжэн Гільвік | |
---|---|
Eugène Guillevic | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Eugène Alphonse Marie Guillevic[1] |
Псеўданімы | G[2] |
Дата нараджэння | 5 жніўня 1907[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1997[3][4][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык |
Мова твораў | французская |
Дэбют | 1939 |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі |
прэмія Брэтані[d] (1975) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эжэн Гільвік (фр.: Eugène Guillevic; 5 жніўня 1907, Карнак, Марбіян, Брэтань — 19 сакавіка 1997, Парыж) — французскі паэт.
Друкаваўся з 1939 года, дэбютаваў вершамі ў памяць загінулых рэспубліканцаў Іспаніі. Член Французскай кампартыі (з 1942, адышоў ад партыйнай дзейнасці ў 1980 годзе). Удзельнічаў у руху Супраціву і падпольны друк часоў вайны. У 1945—1947 гг. працаваў у апараце міністраў-камуністаў у часовым ўрадзе Францыі. У 1951 годзе выходзяць зборнікі «Прага жыцця», «Смак свету». Перакладаў з рускай і ўкраінскай (вершы Тараса Шаўчэнкі выходзілі ў яго перакладзе асобным выданнем). Лаўрэат буйных літаратурных прэмій: Вялікі Залаты арол (1973), прэміі Французскай Акадэміі (1976) і інш. Прэзідэнт Акадэміі Малармэ.
На беларускую мову творчасць Гільвіка перакладаў Язэп Семяжон[7].