Эжэн Лабіш | |
---|---|
фр.: Eugène-Marin Labiche | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 мая 1815[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1888[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Францыя |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, журналіст, пісьменнік |
Гады творчасці | 1837—1888 |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Бібліяграфія | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Эжэн Марэн Лабіш (фр.: Eugène-Marin Labiche; 5 мая 1815, Парыж — 23 студзеня 1888, там жа) — французскі празаік-раманіст, журналіст і драматург, член Французскай акадэміі.
Пачаў літаратурную кар’еру, апублікаваўшы першыя навелы ў невялікіх парыжскіх літаратурных часопісах, у рэдакцыі пазнаёміўся з іншымі маладымі літаратарамі, у тым ліку з Агюстам Лефранкам і Марк-Мішэлем. Маладыя пісьменнікі вырашылі аб’яднацца пад адным псеўданімам і стаць драматургамі. Быў прыдуманы гучны псеўданім Поль Дандрэ, пад якім напісана некалькі вадэвіляў, якія мелі поспех на французскай сцэне. Аднак доўга гэтая літаратурная асацыяцыя не праіснавала, неўзабаве кожны з траіх яе членаў пачаў працаваць самастойна.
Эжэн Лабіш — член Французскай акадэміі, дэбютаваў раманам «La Clef des Champs» (1838). Напісаў каля сотні п’ес. Большасць камедый, фарсаў і вадэвіляў Лабіша былі напісаныя ў супрацоўніцтве з іншымі драматургамі — Т. Бар’ерам, Клервілем, Э. Гандзінэ, Аж’е, Ф. Жылем і інш; іх поўны збор было выдадзены ў 1878—1879 гадах.