Эзэр Вейцман

Эзэр Вейцман
іўр.: עזר ויצמן
7-ы Прэзідэнт Ізраіля
13 мая 1993 — 13 чэрвеня 2000
Папярэднік Хаім Герцаг
Пераемнік Кацав, Мошэ
міністр абароны Ізраіля[d]
20 чэрвеня 1977 — 26 мая 1980
міністр без партфеля Ізраіля[d]
13 верасня 1984 — 22 снежня 1988
дэпутат кнэсета[d]
13 чэрвеня 1977 — 20 ліпеня 1981
дэпутат кнэсета[d]
13 жніўня 1984 — 3 лютага 1992

Нараджэнне 15 чэрвеня 1924(1924-06-15)[1][2][…]
Смерць 24 красавіка 2005(2005-04-24)[2][3][…] (80 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Yechiel Weizmann[d]
Жонка Reuma Weizman[d]
Партыя
Адукацыя
Род войскаў Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы Вялікабрытаніі[d]
Званне генерал-маёр і Алуф[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эзэр Вейцман (15 чэрвеня 1924, Хайфа, Палесціна — 24 красавіка 2005, Кейсарыя, Ізраіль) — ізраільскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт з 1993 па ліпень 2000 года.

Нарадзіўся ў Палесціне. Удзельнік Другой сусветнай вайны (служыў у Брытанскай арміі). Удзельнік Вайны за незалежнасць, лётчык. У 1958—1966 гадах быў камандуючым ВПС Ізраіля. Ён — другі (пасля Іцхака Навона) ураджэнец Ізраіля, які заняў у Ізраілі прэзідэнцкі пост. Пры гэтым першаму прэзідэнту яўрэйскай дзяржавы Хаіму Вейцману ён прыходзіўся пляменнікам.

У 1969 годзе заняўся палітыкай. Старшыня правай партыі «Херут». У 1977—1980 гг. міністр абароны ва ўрадзе М.Бегіна. Паступова пераходзіў на «левыя» пазіцыі. Эзэр Вейцман стаў пакуль апошнім прэзідэнтам Ізраіля, абраным ад партыі Авода, і першым, каму давялося скласці з сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы датэрмінова. Вейцман быў упершыню абраны на пасаду прэзідэнта ў 1993 годзе.

У 1998 годзе Кнэсет пераабраў яго на другі тэрмін. Ён сышоў у адстаўку ў ліпені 2000 года ў сувязі з абвінавачваннямі ў карупцыі.

Зноскі

  1. а б חה"כ עזר ויצמןКнесет.
  2. а б Ezer Weizman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ezer Weizman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.