Эйва (Ава) Макс (англ.: Ava Max; сапраўднае імя — Аманда Кочы (алб.: Amanda Koçi); нар. 16 лютага 1994(1994-02-16)[1], Мілуокі, Вісконсін) — амерыканская спявачка і аўтар-выканаўца албанскага паходжання. Яе сінгл «Sweet but Psycho» дасягнуў першага месца ў брытанскім хіт-парадзе UK Singles Chart у канцы 2018 — пачатку 2019 года.
Нарадзілася ў Мілуокі, штат Вісконсін[3], у сям’і піяніста і опернай спявачкі[3]. У Макс таксама ёсць старэйшы брат[4]. У 1991 годзе яе бацькі, ураджэнцы Албаніі, беглі з краіны пасля падзення камунізму і на працягу года пражывалі ў царкве ў Парыжы. Затым яны пераехалі ў Вісконсін, ЗША[5]. Сям’я жыла нялёгка, кожны з бацькоў працаваў на трох працах[6].
Ва ўзросце 8 гадоў Макс пераехала са сваёй сям’ёй у Вірджынію, дзе ўдзельнічала ў шматлікіх пеўчых конкурсах Radio Disney[3][7]. Ва ўзросце 13 гадоў яна ўзяла імя Эйва, бо, на яе думку, імя Аманда ёй не падыходзіла[8]. У 14 гадоў яна разам з маці пераехала ў Лос-Анджэлес, каб пабудаваць кар’еру спявачкі, але ёй пастаянна адмаўлялі з-за таго, што яна з’яўлялася непаўналетняй[3][9]. Праз год яна адправілася ў Паўднёвую Караліну, дзе пачала пісаць першыя песні[10]. Яна наведвала сярэднюю школу Лексінгтана, дзе пастаянна падвяргалася здзекаванням[11]. У 17 гадоў Макс вярнулася ў Лос-Анджэлес разам з братам, які стаў яе менеджарам[12][13].
Дэбютны сінгл Макс"Take Away the Pain" быў выпушчаны ў 2013 годзе[14], а затым рэмікшаваны канадскім дыджэем і прадзюсарскім дуэтам Project 46 у ліпені 2015 года[15]. Пасля шматлікіх няўдач, яна пазнаёмілася з канадскім прадзюсарам Cirkut на вечарыне з нагоды яго дня нараджэння ў 2014 годзе[16], ён таксама быў знаёмы з яе братам[17]. Макс праспявала яму песню «Happy Birthday to You»[10][18][19]. Гэта знаёмства вылілася ў плённае супрацоўніцтва, яны напісалі сотні песень і выпусцілі сінгл «Anyone but You» на SoundCloud у ліпені 2016 года. Сінгл набраў папулярнасць і прыцягнуў увагу розных гуказапісвальных лэйблаў, якія звязаліся з Макс па электроннай пошце. У тым жа годзе яна падпісала кантракт з Atlantic Records[3][7]. Пазней Макс прызналася, што сустрэча з Cirkut змяніла яе жыццё, паколькі яна хацела сысці з музычнай індустрыі і была творча падаўленая[20].
Падпісаўшы кантракт, Макс пачала падбіраць прозвішча, каб выкарыстоўваць яго ў якасці псеўданіма, у рэшце рэшт спыніўшыся на Макс. Ёй спадабалася, што новы псеўданім спалучае ў сабе элементы мужчынскага і жаночага пачатку. Прыкладна ў 2016—2017 гадах Макс абрала сабе прычоску і назвала яе «Max Cut»[4].
20 красавіка 2018 года выйшаў сінгл «My Way»[21], які дасягнуў 38-га месца ў чарце Romanian Top 100. 11 мая 2018 года быў выпушчаны сінгл «Slippin» у супрацоўніцтве з Gashi[22][23]. 8 чэрвеня 2018 года яна запісала сінгл «Into Your Arms» сумесна з рэперам Уітам Лоўры[24]. Праз месяц сінгл «Salt» быў запісаны і адпраўлены ў SoundCloud[25]. 17 жніўня 2018 года Макс выпусціла сінгл «Sweet but Psycho». Сінгл стаў прарывам для Макс, ён дасягнуў першага месца ў больш чым 22 краінах, уключаючы Германію, Швейцарыю, Аўстрыю, Нарвегію, Швецыю, Новую Зеландыю і Вялікабрытанію, дзе ён заставаўся на першым месцы на працягу чатырох тыдняў запар[26][27]. У студзені 2019 года, песня дасягнула вяршыні чарта Hot Dance Club Songs і пазней увайшла ў дзясятку Billboard Hot 100[28].
7 сакавіка 2019 года Макс выпусціла сінгл «So Am I», які ўвайшоў у топ-10 Польшчы, Нарвегіі, Шатландыі і Швецыі. 3 ліпеня 2019 года гурт NCT 127 выпусціла кавер на гэтую песню[29]. Песні «Blood, Sweat & Tears» і «Freaking Me Out» былі адначасова выпушчаны ў ліпені 2019 года ў якасці рэкламных сінглаў[30]. 4 верасня 2019 года яна заключыла сумесны кантракт з Warner Chappell Music і Artist Publishing Group[31]. 31 кастрычніка 2019 года Макс выпусціла відэакліп на песню «Freaking Me Out»[32][33]. Яна атрымала ўзнагароды MTV Europe Music Awards, Лепшы push артыст і 2019 MTV Europe Music Awards[34]. 6 лістапада 2019 года Макс запісала дуэт «Tabú» з Пабла Альбаранам[35]. Яна працавала з дыджэем і прадзюсарам, Аланам Уокерам над песняй «Alone, Pt. II», якая была выпушчана 27 снежня 2019 года[36].
12 сакавіка 2020 года Макс выпусціла сінгл «Kings & Queens» у якасці пятага сінгла са свайго дэбютнага студыйнага альбома Heaven & Hell[37]. Яна таксама запісала кампазіцыю «On Me» сумесна з Томасам Рэтам і Кейнам Браўнам. Песня ўвайшла ў саўндтрэк мультфільма «Скубі-Ду»[38][39]. 30 ліпеня 2020 года Макс выпусціла сінгл «Who’s Laughing Now»[40], а 3 верасня 2020 года — «OMG What’s Happening»[41]. Альбом Heaven & Hell выйшаў 18 верасня 2020 года разам з восьмым сінглам «Naked»[42]. Альбом заняў 2-е месца ў «UK Albums Chart»[43] і 27-е месца ў «Billboard 200»[44]. 13 лістапада 2020 года Макс запісала сумесна з іншымі выканаўцамі кавер на песню «Stop Crying Your Heart Out» у рамках дабрачыннай акцыі Allstars Children in Need ад BBC Radio 2[45]. Ён дасягнуў 7-га месца ў UK Singles Chart[46]. 19 лістапада 2020 года выйшаў сінгл «My Head & My Heart»[47], які стаў бонус трэкам для digital-выдання альбома Heaven & Hell.
8 чэрвеня 2021 Макс выпусціла сінгл «EveryTime I Cry», які яна апісала як «працяг тэмы альбома»[48]. Таксама спявачка з’явілася на сінгле R3HAB і Джонаса Блу «Sad Boy», запісаным сумесна з Кайлі Кэнтролл і выпушчаным 10 верасня[49]. 4 лістапада Макс выпусціла сумесны сінгл з галандскім дыджэем Tiësto «The Motto»[50].
У лютым 2022 года Макс намякнула на новы праект, змяніўшы сваю фірмовую стрыжку «Max Cut» на вішнёвыя валасы да плячэй і змяніўшы афармленне акаўнтаў у сацыяльных сетках з выкарыстаннем чырвонага і ружовага адценняў[51]. У сакавіку падчас інтэрв’ю для праекта Billboard Women In Music Макс распавяла, што яе другі альбом быў напісаны ў няпросты для яе час летась[52]. Лід-сінгл «Maybe You’re the Problem» выйшаў 28 красавіка. 1 чэрвеня Макс анансавала выхад новага альбома Diamonds & Dancefloors на 14 кастрычніка 2022 года. Пазней дата выхаду была зменена на 27 студзеня 2023 года[53]. 1 верасня выйшаў другі сінгл з альбома «Million Dollar Baby»[54]. 10 лістапада Макс выпусціла песню «Weapons», якая стала трэцім сінглам у падтрымку альбома[55]. 16 лістапада 2022 года было абвешчана, што ў танцавальнай гульні Ubisoft Just Dance 2023 Edition будзе прэзентавана песня «Million Dollar Baby», а сама Макс выступіць у якасці трэнера танца[56]. Яна выпусціла чацвёрты сінгл «Dancing’s Done» 20 снежня 2022 года[57][58]. 24 студзеня 2023 года Макс выпусціла сінгл «Cold As Ice» у падтрымку будучага альбома Diamonds & Dancefloors[59].
Творчасць Макс адносіцца да жанраў поп[6][18] і данс-поп[10][60]. У юнацтве яна слухала такіх спявачак, як Аліша Кіз, Нара Джонс, Селін Дыён, Мэрая Кэры і Уітні Х’юстан[61]. Але Кэры яна вылучае больш за ўсіх астатніх, бо ўвесь час ставіла яе песні на паўтор[62].
Макс часта параўноўваюць з Лэдзі Гагай за яе плацінавыя валасы, асобу і сцэнічнае імя[4][63][64]. Крыс Дэвіль з Stereogum крытыкаваў прадзюсараў Макс за тое, што яны зрабілі яе падобнай на Гагу, заявіўшы, што яна не дацягвае да яе ўзроўню. Макс адказала на крытыку, заявіўшы, што нягледзячы на тое, што Гага з’яўляецца выбітнай спявачкай, людзі не павінны параўноўваць яе з іншымі толькі за падобны колер валасоў і жанр музыкі[65].
Яна прызналася, што часта ідзе супраць правілаў, выступаючы ў вопратцы ад невядомых дызайнераў, бо хоча даць ім шанец. Яе валасы з правага боку падстрыжаныя пад карэ, а з левага боку яны доўгія і больш хвалістыя. Яна патлумачыла, што не адчувае сябе сапраўднай са звычайнай даўжынёй валасоў[10][66] і хоча заставацца ўнікальнай. Radio.com апісала яе стрыжку, як ўцёкі ад канфармізму[67].
Макс называе сябе стоадсоткавай албанкай. Яна свабодна гаворыць на албанскай, але не ўмее чытаць на ёй[10]. Яна таксама адкрыта кажа пра пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын, што таксама адлюстравана ў яе музыцы[61]. У інтэрв’ю выданню Attitude у 2019 годзе Макс распавяла, што ў мінулым яе прыцягвалі жанчыны, але яна не можа дакладна вызначыць сваю арыентацыю.
|
Я не люблю, калі людзі спрабуюць загнаць кагосьці ў пэўныя рамкі[68].
|
|
- ↑ а б Ava Max // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ https://www.allmusic.com/artist/mn0003655084/biography
- ↑ а б в г д Poulter, Amy. Rising pop star Ava Max releases her debut album today. The "Sweet But Psycho" singer calls Virginia Beach home. (англ.). The Virginian-Pilot (18 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 19 верасня 2020.
- ↑ а б в Duboff, Josh. 'Sweet but Psycho' Singer Ava Max Is Trying to 'Bring Pop Back' (англ.). Vanity Fair (13 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2019. Праверана 20 верасня 2019.
- ↑ Levy, Piet. After 'Sweet but Psycho,' Ava Max has debut pop album 'Heaven & Hell' (англ.). Milwaukee Journal Sentinel (15 верасня 2020). Праверана 9 студзеня 2021.
- ↑ а б Ava Max: My parents left Albania in 1990 and lived in a church in Paris for a whole year (англ.). Belfast Telegraph (11 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2019. Праверана 11 студзеня 2019.
- ↑ а б Rowlands, Geoffrey. Sweet But Psycho makes Ava a star (англ.). Gulf Times (24 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 21 лютага 2019.
- ↑ Nunn, Jerry. Ava Max Sings Into a Sweet Life (англ.). Windy City Times (27 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2019. Праверана 12 чэрвеня 2020.
- ↑ Nordstrom, Leigh. The Duality of Ava Max (англ.). Women's Wear Daily (18 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2020. Праверана 18 верасня 2020.
- ↑ а б в г д Spanos, Brittany. Ava Max Wants to Bring Dance-Pop Back (англ.). Rolling Stone (16 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2020. Праверана 12 чэрвеня 2020.
- ↑ Rosa, Christopher. Ava Max Is Turning Her Pain Into Pop (англ.). Glamour (9 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020. Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ Wass, Mike. Ava Max On "Sweet But Psycho" & Making Pop Fun Again: Interview (англ.). Idolator (31 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 22 сакавіка 2019.
- ↑ Marquina, Sierra. Ava Max Gets Emotional Recalling Trying to Make It: 'There Was No Plan B' (англ.). On Air with Ryan Seacrest. iHeartMedia (3 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Saeed, Saeed. 'It is inspirational': singer Ava Max on why pop music will never die (англ.). The National (9 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2020. Праверана 15 кастрычніка 2020.
- ↑ Project 46 - Take Away The Pain (feat. Ava Koci) [Cover Art] на YouTube
- ↑ Spruch, Kirsten. From Rebecca Black to Lil Nas X: A Timeline Of Artists Going Viral in the 2010s (англ.). Billboard (26 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2020. Праверана 15 чэрвеня 2020.
- ↑ Benjamin, Mark. Ava Max Talks Fashion, Stalkers, and a Christmas Surprise (англ.). Rain Magazine (15 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2020. Праверана 16 кастрычніка 2020.
- ↑ а б Cirisano, Tatiana. Chartbreaker: Ava Max On Breakout Hit 'Sweet But Psycho' and How She'll Follow It Up (англ.)(недаступная спасылка). Billboard (30 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2019. Праверана 9 студзеня 2021.
- ↑ Tanzer, Myles. After Working With Dr. Luke, Cirkut Breaks Out on His Own (англ.). Vulture. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2019. Праверана 24 сакавіка 2019.
- ↑ Corner, Lewis. Say hello to Ava Max: Our favourite new pop obsession (англ.). Gay Times (24 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2020. Праверана 15 чэрвеня 2020.
- ↑ BWW News Desk. Ava Max Takes Control With New Single 'My Way' (англ.). BroadwayWorld. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2018. Праверана 12 кастрычніка 2018.
- ↑ Ava Max Releases 'Slippin' Featuring GASHI (англ.). 360 Magazine. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2018. Праверана 18 кастрычніка 2018.
- ↑ New Ava Max Track 'Slippin' Featuring Gashi (англ.)(недаступная спасылка). New Music Weekly. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2018. Праверана 27 верасня 2018.
- ↑ Into Your Arms (feat. Ava Max) – Single by Witt Lowry (англ.). iTunes Store (GB). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
- ↑ Nied, Mike. Ava Max Is All Cried Out & Feeling Fabulous On Fierce New Single Salt (англ.). Idolator (12 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2020. Праверана 22 снежня 2019.
- ↑ DeVille, Chris. Can Ava Max's Global Hit 'Sweet But Psycho' Take Over America Too? (англ.). Stereogum (24 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2019. Праверана 25 студзеня 2019.
- ↑ Who is Ava Max? The Sweet But Psycho star soaring up the charts (англ.). Official Charts Company (21 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
- ↑ Trust, Gary. Lil Nas X's 'Old Town Road' Rules Billboard Hot 100 for Eighth Week, Ava Max's 'Sweet but Psycho' Hits Top 10 (англ.). Billboard (28 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2019. Праверана 29 мая 2019.
- ↑ Nied, Mike. Ava Max Teams Up With NCT 127 On 'So Am I' Remix (англ.). Idolator (2 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2020. Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ Spanos, Brittany. Hear Ava Max's Two New Songs 'Freaking Me Out' and 'Blood, Sweat and Tears' (англ.). Rolling Stone (31 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Atkinson, Katie. Ava Max Signs Joint Co-Publishing Agreement With Warner Chappell and APG (англ.). Billboard (4 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2019. Праверана 20 верасня 2019.
- ↑ TV News Desk. Ava Max Release 'Freaking Me Out' Music Video (англ.). BroadwayWorld (31 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 31 кастрычніка 2019.
- ↑ Spanos, Brittany. Ava Max Is Trapped in Haunted Mansion for 'Freaking Me Out' Video (англ.). Rolling Stone (31 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2019. Праверана 21 кастрычніка 2020.
- ↑ Billboard Staff. Here Are All the Winners From the 2019 MTV EMAs (англ.). Billboard (4 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 3 лістапада 2019.
- ↑ Fernandez, Suzette. This Week in Latin Notas: Pablo Alborán Announces a Collaboration With Ava Max & More (англ.). Billboard (29 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 6 лістапада 2019.
- ↑ Tryon, Oliver. Alan Walker To Release 'Alone, Pt. II' With Ava Max On 27th (англ.). Cultr (24 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2019. Праверана 12 студзеня 2020.
- ↑ Rothman, Madeline. Ava Max Breaks Down 'Kings & Queens,' Her Empowering Call To Arms (англ.). MTV News (12 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2020. Праверана 12 сакавіка 2020.
- ↑ Aniftos, Rania. No Mystery Here: The 'Scoob!' Movie Album With Charlie Puth & More Has Arrived (англ.). Billboard (15 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2020. Праверана 21 мая 2020.
- ↑ Aderoju, Darlene. Thomas Rhett and Kane Brown Release New Country Collab with Ava Max for Upcoming Scooby-Doo Film (англ.). People (15 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2020. Праверана 21 мая 2020.
- ↑ Mamo, Heran. Ava Max Seeks Sweet But Psychotic Revenge in 'Who's Laughing Now' Music Video (англ.). Billboard (30 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 31 ліпеня 2020.
- ↑ OMG, What's Happening, Ava Max annonce un nouveau single ! (фр.). Virgin Radio (France) (3 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2020. Праверана 3 верасня 2020.
- ↑ Curto, Justin. Can Ava Max Ever Follow Up 'Sweet But Psycho'? (англ.). Vulture.com (21 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2020. Праверана 22 верасня 2020.
- ↑ Official Albums Chart Top 100 | Official Charts Company (англ.). Official Charts Company. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2020. Праверана 8 кастрычніка 2020.
- ↑ Heaven & Hell by Ava Max | Billboard 200 Chart (англ.). Billboard. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2020. Праверана 8 кастрычніка 2020.
- ↑ White, Jack. BBC Radio 2's Allstars including Cher, Kylie and Robbie Williams to release Stop Crying Your Heart Out cover for BBC Children in Need (англ.). Official Charts Company (10 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2020. Праверана 20 лістапада 2020.
- ↑ Official Singles Chart Top 100 - 20 November 2020 - 26 November 2020 (англ.). Official Charts Company. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2020. Праверана 20 лістапада 2020.
- ↑ Shaffer, Claire. Ava Max Interpolates ATC in New Song 'My Head and My Heart' (англ.). Rolling Stone (19 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2020. Праверана 21 лістапада 2020.
- ↑ wrmf. Ava Max releases new song, but warns fans it’s not “the new era”…yet (англ.). 97.9 WRMF (8 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2021. Праверана 1 снежня 2022.
- ↑ R3HAB Taps Jonas Blue, Ava Max & Kylie Cantrall In “Sad Boy” (англ.). Flaunt Magazine. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2022. Праверана 1 снежня 2022.
- ↑ Daniel Kreps, Daniel Kreps. Tiësto, Ava Max Team Up for Party Anthem 'The Motto' (англ.). Rolling Stone (4 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2021. Праверана 1 снежня 2022.
- ↑ wrmf. Music Notes: Ava Max, The Weeknd, Justin Timberlake and more (англ.). 97.9 WRMF (16 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2022. Праверана 1 снежня 2022.
- ↑ Ciara McVey. Ava Max on Tiesto Music Video & the Hardest Year of Her Life | Women in Music 2022 (англ.). Billboard (3 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2022. Праверана 1 снежня 2022.
- ↑ Ava Max: In einer schweren Phase in ihrem Leben weckte Ava Max das "Million Dollar Baby" in sich (ням.). Warner Music Germany (1 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2022. Праверана 1 снежня 2022.
- ↑ Ava Max Drops The Opulent New Single ’Million Dollar Baby’ (англ.). UPROXX (1 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2022. Праверана 1 снежня 2022.
- ↑ Retro Pop. Ava Max shares ‘Weapons’ as latest single from second album ‘Diamonds & Dancefloors’ (англ.). Retro Pop | The Music Magazine: Latest News, Interviews, Reviews, Features & Exclusive Content (12 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2022. Праверана 1 снежня 2022.
- ↑ New artist collaboration on Just Dance 2023 Edition with international pop sensation Ava Max на YouTube
- ↑ Griffiths, George. Ava Max shines (literally) on brand-new artwork for upcoming second album Diamonds & Dancefloors and high octane single Dancing's Done (англ.). The Official Charts (21 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2022. Праверана 26 снежня 2022.
- ↑ Stone, Megan. Ava Max releases 'Dancing's Done' ahead of 'Diamonds & Dancefloors' release (англ.). KQIC (20 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2022. Праверана 22 снежня 2022.
- ↑ Major, Michael. Ava Max Releases New Single 'Cold As Ice' (англ.). Broadway World (24 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2023. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Soo Hoo, Fawnia. How I Shop: Ava Max (англ.). Fashionista (24 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2020. Праверана 25 верасня 2020.
- ↑ а б Ava Max Talks 'Mind-Blowing' Rise of 'Sweet but Psycho,' Debut Album Plans & Why 'No One's Better' Than Beyonce (англ.). Billboard (2 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2019. Праверана 2 красавіка 2019.
- ↑ Goldfine, Jael. Ava Max Talks Quarantine and How Khaleesi Inspired Her New Single (англ.). Paper (27 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2020. Праверана 27 сакавіка 2020.
- ↑ Wass, Mike. Ava Max Addresses Lady Gaga Comparisons: 'It's A Huge Compliment' (англ.). Idolator (13 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 1 мая 2019.
- ↑ Weinberg, Lindsay. The 5 Most Memorable Looks at Wango Tango 2019 (англ.). The Hollywood Reporter (3 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2020. Праверана 12 чэрвеня 2020.
- ↑ Bang Showbiz. 'People shouldn't compare women': Ava Max on Lady Gaga comparisons (англ.). The List (15 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 17 верасня 2020.
- ↑ Thaitrakulpanich, Asaree. 'Positive Pop' Singer Ava Max On Her Albanian Heritage And Being Bullied (англ.). Khaosod (29 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 12 чэрвеня 2020.
- ↑ Zipper, Marni. Ava Max's Definition of Success Is All About Being Authentically You (англ.). Radio.com (14 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 17 верасня 2020.
- ↑ Ava Max won't 'label' her sexuality (англ.). Attitude (11 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2019. Праверана 14 кастрычніка 2019.
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
|