Эймунд Стары | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анунд Якаб | ||||||
Пераемнік | Стэнкіль | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | X стагоддзе | ||||||
Смерць | 1060 | ||||||
Род | Мунсё[d] | ||||||
Бацька | Олаф Шатконунг[1] | ||||||
Маці | Эдла Венедская[1] | ||||||
Жонка | Астрыд Ньяльсдоцір | ||||||
Дзеці | Інгамодэр і Анунд Эмудсан[d] |
Эймунд II Стары, Эмунд Олаўсан (Emund den Gamle, Emund Olofsson; ? — 1060), кароль шведскі (1050-1060), сын Олава Эрыксана і Эдлы Венедскай. Меў два шлюбы, першы з невядомай на імя і паходжанне жанчынай, другі з Астрыд Нільсдотэр, ад першага меў сына Анунда Эймундсана.
Вядомы апазіцыяй да брэменскага архібіскупа і прыняццем да сябе англійскага місіянера Асмунда. Эймунд меў тэрытарыяльную спрэчку з Даніяй, у выніку Швецыя страціла Блекінге. Быў апошнім валадаром з дому Мунсе, бо яго сын Анунд загінуў падчас набегу на Квенланд, выпіўшы вады атручанай мясцовымі жыхарамі. Пасля смерці Эймунда каралём быў абраны яго пасынак Стэнкіль Рагнвальдсан з Вестэргэтланда, жанаты з Марыяй, дачкой Анунда Якаба.