Эйна Лейна

Эйна Лейна
фінск.: Eino Leino
Імя пры нараджэнні фінск.: Armas Einar Leopold Lönnbohm
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, журналіст, перакладчык, драматург, пісьменнік, літаратурны крытык
Дата нараджэння 6 ліпеня 1878(1878-07-06)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1926(1926-01-10)[1][2] (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Aino Kajanus[d], Hanna Laitinen[d] і Freya Schoultz[d]
Дзеці Eya Helka[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эйна Лейна (фінск.: Eino Leino, сапраўднае прозвішча — Эйна Лёнбум, 6 ліпеня 1878, Палтама — 10 студзеня 1926) — фінскі пісьменнік. Вучыўся ў Хельсінскім універсітэце. Першыя зборнікі («Сакавіцкія песні», 1896, і іншыя) створаны пад уплывам паэзіі Генрыха Гейнэ. Пад уздзеяннем эстэтыкі неарамантызму напісаны зборнікі «Зімовая ноч» (1905), «Замаразкі» (1908), балады «Песні Халкі» (том 1-2, 1903—1916), раманы «Туамас Вітыка» (1906) і «Яна Рэнцю» (1907). Дэкаданцкія ўплывы праявіліся ў тэтралогіі «Нявольнік» (1911-13). У аповесці «Мядовая лапа» (1914) бунтарскія настроі, у зборніках «Эолава арфа» (1919), «Калі цвіце бэз» (1920) песімістычныя і трагічныя матывы. Рэфарматар традыцыйнай фінскай драматургіі (цыкл п’ес «Маскі», 1905—1911; «Калевала на сцэне», 1911). Аўтар аўтабіяграфічнага рамана «Ілюстраваная кніга майго жыцця» (1925).

На беларускую мову асобныя творы пераклаў Якуб Лапатка.

  1. а б Eino Leino // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Eino Leino // Brockhaus Enzyklopädie