Экалагічны рэгіён

Жоўтым выдзелены межы экарэгіёна Дажджавых лясоў Амазоніі

Экалагі́чны рэгіё́н або экарэгіё́н — ужывальная галоўным чынам у англамоўнай экалога-геаграфічнай літаратуры ландшафтная адзінка. Уяўляе сабою адносна буйны ўчастак сушы ці акваторыі, які адрозніваецца адносна аднароднай біятычнай супольнасцю.[1][2]. Экалагічныя рэгіёны вылучаюцца з улікам існуючых біягеаграфічных адзінак, у прыватнасці біёмаў і, як следства, маюць характэрнае спалучэнне біятычных супольнасцяў і відаў.

Ужываюцца пры планаванні прыродаахоўнай дзейнасці, вывучэнні, маніторынгу і ахове экасістэм Сусветным Фондам дзікай прыроды і прыродаахоўнымі органамі ЗША, Канады і Мексікі.

Зноскі

  1. Olson D. et al. Terrestrial Ecoregions of the World: A New Map of Life on Earth (англ.). — 2001. — В. 11. — Т. 51. — «We define ecoregions as rela tively large units of land containing a distinct assemblage of natural communities and species, with boundaries that approximate the original extent of natural communities prior to major land-use change.» — «Мы вызначаем экарэгіёны як адносна буйныя ўчасткі сушы, населеныя характэрнымі прыродныя супольнасцямі і відамі, межы якіх прыкладна адпавядаюць межам прыродных супольнасцяў да істотнага антрапагеннага пераўтварэння».
  2. У беларускай літаратуры скарыстоўваецца, у прыватнасці, у публікацыях Міжнароднага фонду дзікай прыроды. Гл напрыклад Серия «Климатические паспорта экорегионов»: Чукотский экорегион(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2008. Праверана 4 чэрвеня 2010.