Экалагічныя фактары — уласцівасці і кампаненты асяроддзя пражывання, якія выклікаюць у арганізма рэакцыі прыстасавання — адаптацыі.
Выдзяляюцца экалагічныя фактары біятычныя, абіятычныя і антрапагенныя, і яны ўдзейнічаюць на арганізм не ізалявана, а ўвыглядзе складанага комплексу. Сукупнасць неабходных для жыцця экалагичных фактараў называецца ўмовамі існвання. Розныя арганізмы могуць вытрымліваць значныя ваганні экалагічных фактараў (эўрыбіёнтныя), іншыя жывуць толькі пры нязначных іх ваганнях (сценабіёнтныя). Таксама выдзяляюцца экстрэмальныя экалагічныя фактары, як цунамі і інш.
Асяроддзе пражывання — частка прыроды, з якой арганізм непасрэдна ўзаемадзейнічае на працягу свайго жыцця. У асяроддзі пражывання экалагічныя фактары адрозніваюцца па значнасці для кожнага арганізма. Напрыклад, вуглякіслы газ не важны для жыцця жывёл, але абавязковы для жыцця раслін, а вось без вады не могуць існаваць ні тыя, ні другія. Значыць, для існавання арганізмаў любога віду патрабуюцца пэўныя экалагічныя фактары.
Умовы існавання (жыцця) — комплекс экалагічных фактараў, без якіх арганізм не можа існаваць у дадзеным асяроддзі. Адсутнасць у асяроддзі пражывання хаця б аднаго з фактараў гэтага комплексу прыводзіць да гібелі арганізма. Так, да ўмоў існавання расліннага арганізма адносіцца наяўнасць вады, пэўнай тэмпературы, святла, вуглякіслага газу, мінеральных рэчываў. Тады як для жывёльнага арганізма абавязковымі з’яўляюцца вада, пэўная тэмпература, кісларод, арганічныя рэчывы.
Усе астатнія экалагічныя фактары не з’яўляюцца жыццёва важнымі для арганізма, хаця і могуць уплываць на яго існаванне. Іх называюць другараднымі фактарамі. Напрыклад, для жывёл вуглякіслы газ і малекулярны азот не з’яўляюцца жыццёва неабходнымі, а для існавання раслін не абавязкова наяўнасць арганічных рэчываў.
Усе віды жывых арганізмаў у адносінах да розных экалагічных фактараў маюць пэўныя межы трываласці (талерантнасці), якія абмежаваны экалагічным мінімумам і экалагічным максімумам. У гэтых межах вылучаюць зоны, якія адрозніваюцца па сіле ўздзеяння фактару на арганізм: зону песімуму, зону нармальнай жыццядзейнасці і зону оптымуму. У залежнасці ад меж трываласці арганізмы падзяляюць на стэнабіёнтаў і эўрыбіёнтаў.
Экалагічныя фактары разнастайныя. Яны адыгрываюць розную ролю ў жыцці арганізмаў, маюць неаднолькавую прыроду і спецыфіку дзеяння. I хаця яны ўздзейнічаюць на арганізм як адзіны комплекс, іх класіфікуюць па розных крытэрыях, каб аблегчыць вывучэнне закана-мернасцей узаемадзеяння арганізмаў з навакольным асяродцзем.
Разнастайнасць экалагічных фактараў па паходжанні ў асяроддзі пражывання дазваляе падзяліць іх на тры вялікія групы. У кожнай з груп можна вылучыць некалькі падгруп фактараў.
Абіятычныя фактары — элементы нежывой прыроды, якія прама ці ўскосна ўплываюць на арганізм і выклікаюць у яго рэакцыю ў адказ. Іх падзяляюць на чатыры падгрупы:
Біятычныя фактары — элементы жывой прыроды, г. зн. жывыя арганізмы, якія ўплываюць на арганізм і выклікаюць у яго рэакцыю ў адказ. Яны носяць самы разнастайны характар і дзейнічаюць не толькі непасрэдна, але і ўскосна праз элементы неарганічнай прыроды. Біятычныя фактары падзяляюць на дзве падгрупы:
У залежнасці ад таго, кім з’яўляецца арганізм, які аказвае ўздзеянне, біятычныя фактары падзяляюць на чатыры асноўныя групы:
Антрапагенныя фактары — разнастайныя віды дзейнасці чалавека, якая ўплывае як на самі арганізмы, так і на іх месцапражыванне. У залежнасці ад спосабу ўздзеяння вылучаюць дзве падгрупы антрапагенных фактараў:
У залежнасці ад наступстваў уздзеяння гэтыя падгрупы антрапагенных фактараў у сваю чаргу яшчэ падзяляюць на фактары станоўчага і адмоўнага ўплыву. Фактары станоўчага ўплыву (пасадка і падкормка раслін, развядзенне і ахова жывёл, ахова навакольнага асяроддзя) павялічваюць колькасць арганізмаў або паляпшаюць асяроддзе іх пражывання. Фактары адмоўнага ўплыву (высяканне лясоў, забруджванне навакольнага асяроддзя, разбурэнне месцапражыванняў, пракладка дарог і іншых камунікацый) змяншаюць колькасць арганізмаў або пагаршаюць асяроддзе іх пражывання.