Эканоміка працы — раздзел эканомікі, які вывучае працэсы ўзнаўлення працоўнай сілы і ўзаемадзеяння працаўнікоў, сродкаў і прадметаў працы[1][2].
Эканоміка працы займаецца аналізам рынку працы, працоўных рэсурсаў і занятасці, доўгатэрміновым аналізам працоўных адносін, даследуе даходы работнікаў і аплату працы, вывучае праблемы прадукцыйнасці і эфектыўнасці працы, распрацоўвае метады абгрунтавання колькасці работнікаў, разбірае паняцці чалавечага капіталу . Заснавальнікам сучаснай эканомікі працы з'яўляецца Мінсер .
Асобныя навукоўцы больш шырока тлумачаць прадмет эканомікі працы і адносяць да яе праблемы нарміравання працы, метады кіравання персаналам .