Экватарыяльная сістэма каардынат — адна з сістэм нябесных каардынат. У гэтай сістэме асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць нябеснага экватара.
Адной з каардынат пры гэтым з’яўляецца схіленне δ (радзей — палярная адлегласць p).
Іншай каардынатай можа быць:
Каардынаты зорак у экватарыяльнай сістэме каардынат не звязаныя з сутачным рухам нябеснай сферы і змяняюцца вельмі павольна. Таму яны выкарыстоўваюцца для складання зорных карт і каталогаў.
Схіленнем свяціла называецца дуга нябеснага мерыдыяна ад нябеснага экватара да свяціла, або вугал паміж плоскасцю нябеснага экватара і кірункам на свяціла. Схіленне вымераюць у межах ад 0° да 90° у бок паўночнага полюса свету і ад 0° да −90° у бок паўднёвага полюса свету.
Палярнай адлегласцю свяціла называецца дуга круга скланення ад паўночнага полюса свету да свяціла, або вугал паміж воссю свету і кірункам на свяціла. Палярныя адлегласці вымераюць у межах ад 0 ° да 180 ° па кірунку ад паўночнага полюса свету да паўднёвага.
Гадзінны вугал — вуглавая адлегласць, вымераная ўздоўж нябеснага экватара, ад верхняга пункта нябеснага экватара да круга схілення свяціла. Адлічваецца гадзінны вугал па напрамку бачнага сутачнага вярчэння нябеснай сферы, г. зн. у бок захаду, у межах ад 0 да 24 г у гадзіннай меры. Часам гадзінныя вуглы вымераюць у межах ад 0° да 180° (ад 0 г да 12 г) на захад і ад 0° да −180° (ад 0 г да −12 г) на ўсход.
У гэтай сістэме, як і ў першай экватарыяльнай, асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць нябеснага экватара, а адной з каардынат пры гэтым з’яўляецца схіленне (δ), радзей — палярная адлегласць (p). Але другая каардыната — прамое ўзыходжанне (α).
Прамое ўзыходжанне свяціла — вуглавая адлегласць, вымераная ўздоўж нябеснага экватара, ад пункта вясенняга раўнадзенства да пункта перасячэння нябеснага экватара з кругам схілення свяціла. Прамое ўзыходжанне адлічваецца ў бок, процілеглы сутачнаму вярчэнню нябеснай сферы, у межах ад 0 да 360° у градуснай меры ці ад 0 да 24 г у гадзіннай меры.
Экватарыяльная сістэма каардынат на Вікісховішчы |