Экс-Марсельскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université d'Aix-Marseille | |
Арыгінальная назва | фр.: Université d'Aix-Marseille |
Міжнародная назва | англ.: Aix-Marseille University |
Заснаваны | 1409 |
Год рэарганізацыі | 2012 |
Студэнты | 66 378[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Марсель |
Сайт | univ-amu.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Экс-Марсельскі ўніверсітэт (фр.: Université d'Aix-Marseille) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Марсель і кампусамі ў Экс-ан-Праванс і іншых гарадах Праванса.
Універсітэт быў заснаваны ў 1409 годзе, калі Людовік II Анжуйскі, граф Праванса, звярнуўся да антыпапы Аляксандра V па дазвол на заснаванне ўніверсітэта.
Універсітэт атрымаў сваю цяперашнюю форму пасля зліцця Універсітэта Праванса, Міжземнаморскага ўніверсітэта і Універсітэта Поля Сезана. Рэформа ўступіла ў сілу 1 студзеня 2012 года, у выніку чаго быў створаны найбуйнейшы ўніверсітэт у франкамоўным свеце, у якім навучаецца каля 80 000 студэнтаў. Ён мае самы вялікі бюджэт з усіх акадэмічных устаноў у франкамоўным свеце, які складае 750 мільёнаў еўра на год.
Універсітэт арганізаваны вакол пяці асноўных кампусаў, размешчаных у Экс-ан-Правансе і Марселі. Акрамя сваіх асноўных кампусаў, ён валодае і кіруе аб’ектамі ў Арлі, Авіньёне і іншых гарадах рэгіёна.
Універсітэт выпусціў шмат вядомых выпускнікоў у галіне права, палітыкі, бізнесу, навукі і мастацтва. На сённяшні дзень сярод выпускнікоў і выкладчыкаў было 4 лаўрэата Нобелеўскай прэміі, а таксама двойчы лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі, 4 лаўрэата прэміі Сезар, некалькі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, спікераў парламентаў, міністраў, паслоў і членаў акадэмій.
Установа мае сотні навукова-даследчых і навучальных партнёрстваў, у тым ліку цеснае супрацоўніцтва з Французскім нацыянальным цэнтрам навуковых даследаванняў і Французскай камісіяй па альтэрнатыўнай і атамнай энергіі. Універсітэт з’яўляецца членам шматлікіх акадэмічных арганізацый, уключаючы Еўрапейскую асацыяцыю ўніверсітэтаў і Міжземнаморскі саюз універсітэтаў.