Эксперт (ад лац.: expertus[1] — дасведчаны) — спецыяліст, які запрашаецца ці наймаецца за ўзнагароджанне, для выдачы кваліфікаванага заключэння або меркавання па пытанні, разглядаемага або вырашага іншымі людзьмі, менш кампетэнтнымі ў гэтай галіне.
Эксперт — асоба, якая валодае адмысловымі ведамі, прыцягваецца следчымі органамі, судом, арбітражным судом, трацейскім судом для правядзення экспертызы. Працэсуальным заканадаўствам вызначаны падставы і ўмовы экспертызы, правы і абавязкі эксперта.
Эксперт мае права:
Кампетэнцыя эксперта не распаўсюджваецца на юрыдычны бок крымінальнай ці грамадзянскай справы. Эксперт дае заключэнне ў пісьмовым выглядзе. За неабгрунтаваную адмову даць заключэнне або за дачу заведама фальшывага заключэння эксперт нясе крымінальную адказнасць.