Экстра́кт, ці выцяжка — (лац.: Extractum) канцэнтраванае выманне з лекавай расліннай сыравіны ці сыравіны жывёльнага паходжання, якое ўяўляе сабой рухомыя, глейкія вадкасці ці сухія масы. У медыцыне тэрмін «экстракт» азначае лекавую форму, прыгатаваную з дапамогай экстрагавання. Экстрагентамі могуць быць вада, спірт, эфір, вуглекіслата (і іншыя рэчывы ў звышкрытычным стане), адпаведна экстракты падзяляюць на водныя, спіртавыя, эфірныя, CO2-экстракты і інш.
Адрозніваюць: вадкія экстракты (рухомыя вадкасці); густыя экстракты (глейкія масы з утрыманнем вільгаці не больш за 25 %); сухія экстракты (сыпкія масы з утрыманнем вільгаці не больш за 5 %).[1]
Працэс падрыхтоўкі экстракту завуць экстракцыяй ці экстрагаваннем.