Ва ўзросце 13 гадоў Эктар Кастра атрымаў траўму электрапілой, у выніку якой пазбавіўся кісці правай рукі, за што атрымаў мянушку Эль Манка (Аднарукі).
Алімпійскі чэмпіён 1928 года. Чэмпіён свету 1930 (адзіны чэмпіён свету ў гісторыі футбола без кісці рукі). Кастра забіў першы гол зборнай Уругвая на чэмпіянатах свету. Двухразовы чэмпіён Паўднёвай Амерыкі. У якасці гульца выйграў 3 чэмпіянаты Уругвая.
Выступаў за «Насьяналь» з Мантэвідэа з 1924 па 1936 год (з перапынкам у 1 сезон). Таксама выступаў за «Літа» і аргенцінскі «Эстудыянтэс».
Пасля завяршэння кар’еры футбаліста стаў трэнерам. Пад яго кіраўніцтвам «Насьяналь» 5 разоў выйграваў чэмпіянат краіны, а ў 1939 годзе Кастра быў памочнікам галоўнага трэнера, калі «Насьяналь» таксама стаў чэмпіёнам.