Расліны з вельмі доўгім галінастым сцяблом, цалкам апушчаныя ў ваду. У ніжняй частцы сцябла маюцца плаваючыя карані. Лісце дробнае, падоўжанае, пераважна ў кальчаках па 3—4. Кветкі дробныя, двухполыя, мужчынскія і жаночыя.
Радзімай раслін роду з’яўляюцца ўмераныя і трапічныя паясыАмерыкі. У 19 стагоддзі эладэя канадская (Elodea canadensis) была занесена ў Еўропу і пашырылася на тэрыторыю Азіі і Аўстраліі. Вельмі хутка размнажаецца вегетатыўна. Зараснікі эладэі запаўняюць вадаёмы перашкаджаюць суднаходству і рыбалоўству, за што эладэя атрымала назвы «вадзяная чума» і «вадзяная зараза».
Зялёная маса раслін выкарыстоўваецца ў якасці корму і ўгнаення. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў якасці акварыумных раслін.
↑Entry for Elodea Michx.(англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2012. Праверана 21 студзеня 2012.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 81. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1).