Эланд | |
---|---|
Öland | |
Рэгіён | Гёталанд |
Лены | Лен Кальмар |
Плошча | 1342 км² |
Сімвалы правінцыі | |
Жывёла | звычайны салавей (Luscinia luscinia) |
Эланд (шведск.: Öland) — шведскі востраў у Балтыйскім моры, плошча 1342 км², другі па памеры востраў у Швецыі пасля Готланда і самая маленькая з гістарычных правінцый Швецыі. Востраў часта называюць таксама «краінай ветракоў». Галоўны горад — Боргхальм.
Паверхня — вапняковае плато вышынёй да 57 м. Развіты карст. Хвойныя і шыракалістыя лясы, верасоўнікі. Рэзерват Отэбю.
У пачатку XX стагоддзя на востраве пражывала каля 3700 чалавек, у 1974 годзе 21200; у цяперашні час насельніцтва вострава складае каля 24600 чалавек, але летам на востраў прыязджае да 500 тыс. турыстаў.
З асноўнай тэрыторыяй Швецыі злучаны пабудаваным у 1972 годзе мостам праз праліў Кальмарсунд. Непадалёк ад вострава 1 чэрвеня 1676 года адбылася Эландская бітва паміж шведскім і аб’яднаным дацка-галандскім флатамі.
Пасевы збожжавых культур, цукровых буракоў; жывёлагадоўля.