Элвін Эліят Рот | |
---|---|
Alvin E. Roth | |
Дата нараджэння | 18 снежня 1951[1][2] (72 гады) ці 19 снежня 1951 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта, навуковы работнік |
Навуковая сфера | эканоміка, тэорыя гульняў, эксперыментальная эканоміка |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Роберт Уілсан |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | profiles.stanford.edu/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Элвін Эліёт Рот (нар. 19 снежня 1951) — амерыканскі эканаміст, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, выкладае ў Гарвардскай школе бізнесу. Унёс значны ўклад у тэорыю гульняў, тэорыю ўладкавання рынку і эксперыментальную эканоміку. У 2012 годзе быў удастоены сумесна з Лойдам Шэплі Прэміі Шведскага дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля за «тэорыю стабільнага размеркавання і практыкі ўладкавання рынкаў».
Элвін Эліёт Рот нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у яўрэйскай сям'і; яго бацькі былі настаўнікамі. Вучыўся ў сярэдняй школе імя Марціна Ван Бюрэна ў Квінсе, але кінуў яе ў пятнаццацігадовым узросце. Наведваў курсы інжынераў пры Калумбійскім універсітэце і ў рэшце рэшт быў залічаны на інжынернае аддзяленне ўніверсітэта, пасля заканчэння якога (1971) прайшоў магістратуру і аспірантуру пры Стэнфардскім універсітэце (1974), спецыялізуючыся на даследаванні аперацый.