Эле́ктрум, электр — мінерал, разнавіднасць самароднага золата.
Утрымлівае 25—50 % серабра, дамешкі тэлуру, медзі, сурмы, ртуці і інш. Сустракаецца пераважна ў выглядзе дэндрытаў або дробных часцінак няправільнай формы, зрэдку ў выглядзе крышталёў. Колер ад залаціста-жоўтага да светла-жоўтага з металічным бляскам. Шчыльнасць 1,5—1,65 г/см³. Цвёрдасць 2—3.
Даволі рэдкі мінерал. Сустракаецца ў гідратэрмальных радовішчах, кварцавых і халцэдонавых жылах. Уваходзіць у склад залатых руд. Сустракаюцца самародкі масай да 400 г.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Мінерал}}. |