Электры́чнае по́ле — поле, цераз якое ажыццяўляецца ўзаемадзеянне электрычных зарадаў. Адна са складовых электрамагнітнага поля.
Электрычнае поле ствараецца электрычнымі зарадамі і зменай магнітнага поля ў часе. Велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць электрычнага поля ў тым ці іншым пункце прасторы, называецца напружанасцю электрычнага поля.
Энергетычнай характарыстыкай электрычнага поля ў дадзеным пункце з'яўляецца электрычны патэнцыял.
Электрычнае поле, створанае нерухомымі зарадамі, называецца электрастатычным полем.