Электрычны засцерагальнік

Прыклады абазначэння засцерагальніка на электрычных схемах

Электрычны засцерагальнік — электрычная прылада, якая «перагарае» пры працяканні па электрычнаму ланцугу завялікіх токаў.

Асноўны кампанент засцерагальніка — кавалак металічнага дроту або стужкі, які разбураецца пры працяканні вялікага току і размыкае электрычны ланцуг, у які ўключаны. Галоўныя прычыны завялікіх токаў: кароткае замыканне, перагрузка, няправільнае падключэнне ці няспраўнасць абсталявання.

Засцерагальнік разрывае завялікі ток (перагарае), і тым самым прадухіляе далейшае пашкоджанне ад перагрэву або ўзгаранне. Ахоўныя засцерагальнікі неабходныя ў электрычных схемах, каб абмежаваць пагрозу чалавечаму жыццю і матэрыяльную шкоду.

У 1847 годзе, французскі вынаходнік Луі Франсуа Клеман Брэге заўважыў, што невялікія тонкія правады можна выкарыстоўваць для абароны тэлеграфных установак ад маланкі.

У ЗША патэнт на засцерагальнік падаў у 1890 годзе Т. Эдысан.