Элем Клімаў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Элем Германавіч Клімаў |
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1933[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 кастрычніка 2003[2][1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Жонка | Ларыса Шапіцька[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр |
Кар’ера | 1959 — 1989 |
Узнагароды | |
IMDb | 0459552 |
Элем Германавіч Клімаў (руск.: Эле́м Ге́рманович Кли́мов; 9 ліпеня 1933, Сталінград, РСФСР, СССР — 26 кастрычніка 2003, Масква, Расійская Федэрацыя) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1997). У 1986—1988 гадах — старшыня СК СССР. Член КПСС з 1962 года.
Нарадзіўся 9 ліпеня 1933 года ў Сталінградзе (цяпер Валгаград). Пасля заканчэння ў 1957 годзе Маскоўскага авіяцыйнага інстытута працаваў інжынерам-канструктарам на адным з маскоўскіх заводаў, а таксама супрацоўнічаў у Маладзёжнай рэдакцыі Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання і ў Маскоўскай філармоніі.
У 1964 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня Е. Л. Дзігана) і пачаў працаваць на кінастудыі «Масфільм».
Першым поўнаметражным фільмам Клімава была камедыя «Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход забаронены» (1964), якая мела вялікі поспех у краіне. Аднак наступны фільм рэжысёра «Прыгоды зубнога ўрача» (1965) выйшаў у 1967 г. у абмежаваным пракаце (78 копій) і быў «пакладзены на паліцу». Паўторны выпуск адбыўся толькі ў 1987 годзе. Пазней Клімаў казаў, што і сам не быў задаволены гэтым фільмам.
Таксама Клімаў завяршыў (разам з Г. Лаўровым і М. Хуцыевым) няскончаны фільм М. Рома «І ўсё-такі я веру».
У 1965 годзе ажаніўся з Ларысай Шапіцька.
У канцы 1980-х гадоў меў намер экранізаваць раман М.Булгакава «Майстар і Маргарыта», для якога сумесна з братам Германам напісаў сцэнарый — аднак гэтая задума так і засталася нерэалізаваная.
Памёр 26 кастрычніка 2003 года ад інсульту. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.