Элеўтэракок калючы

Элеўтэракок калючы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eleutherococcus senticosus


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505934
NCBI  82096
EOL  1145576
IPNI  90431-1
TPL  kew-66477

Элеўтэракок калючы (Eleutherococcus senticosus Rupr. et Maxim.) — расліна сямейства Араліевыя, што ўключае каля 30 відаў калючых кустоў і дрэў (сустракаецца ва ўсходняй Азіі, ад паўднёва-ўсходняй Сібіры і Японіі на поўдзень да Філіпін, з найбольшай разнастайнасцю на тэрыторыі цэнтральнага і заходняга Кітая).

Лекавая расліна. Элеўтэракок ужываюць пры лячэнні паніжанага артэрыяльнага ціску і стрэсаў. Часта гэтая расліна выкарыстоўваецца ў якасці прафілактычнага сродку ад вірусных інфекцый. Элеўтэракок паляпшае працу лёгкіх. Але ёсць і мінус у гэтай расліне — яе ўжыванне павышае вагу цела. Элеўтэракок ужываюць для павышэння вастрыні слыху і зроку. Акрамя таго, гэтая расліна выкарыстоўваецца пры пачатковай стадыі атэрасклерозу, вегета-сасудзістага неўрозу. Элеўтэракок прымяняецца пры парушэнні менструальнага цыклу і бясплоднасці. Адварам расліны апалоскваюць пашкоджаныя валасы. Адвар з каранёў рэкамендуюць ужываць для паласканняў пры запаленнях дзясен і стаматыце[3]. Навуковых доказаў эфектыўнасці няма.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Варанец, В. І. Руска-беларускiслоўнік-даведнік лекавых раслін : для студэнтаў лячэбнага, педыятрычнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў / В. І. Варанец, А. В. Варанец. — ГрДМУ, 2018. — 236 с.
  • Варанец, В. І. Руска-беларускiслоўнік-даведнік лекавых раслін : для студэнтаў лячэбнага, педыятрычнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў / В. І. Варанец, А. В. Варанец. — ГрДМУ, 2018. — 236 с.