Горад
| ||||||||||||||||
Эль-Мансу́ра — горад у Егіпце, у дэльце Ніла на ўсходнім боку рукава Дум'ят, прыкладна ў 120 км на паўночны ўсход ад Каіра. Адміністрацыйны цэнтр муфахазы Дакахлія. Насельніцтва 450000 чалавек. На супрацьлеглым беразе Ніла размешчаны горад Тальха, разам з якім яны ўтвараюць метраполію. Адміністрацыйна Эль-Мансура падзелена на 2 буйныя раёны: Заходняя Мансура і Усходняя Мансура.
Цэнтр гандлю бавоўнай, рысам і інш. Развіты бавоўнаачышчальная, маслабойная, рысаачышчальная, тэкстыльная прамысловасці[2].