Эль-Халанія | |
---|---|
ар. الحلانية | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 56 км² |
Насельніцтва | 150 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 2,68 чал./км² |
Размяшчэнне | |
17°30′52″ пн. ш. 56°01′29″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Аравійскае мора |
Краіна | |
Эль-Халанія (араб. الحلانية) — найбуйнейшы востраў архіпелага Курыя-Мурыя ў Аравійскім моры каля ўзбярэжжа Амана. Плошча сушы - 56 км². Насельніцтва (2014 г.) - каля 150 чал.
Большую частку паверхні займаюць горы. Найвышэйшы пік дасягае 495 м. Клімат трапічны спякотны. Улетку мусонныя дажджы прыносяць вільгаць, дзякуючы чаму ў гарах сустракаюцца расліны, характэрныя для саванны. На ўзбярэжжы значна больш суха. Фаўна Эль-Халаніі славіцца птушкамі і чарапахамі.
У старажытнасці востраў Эль-Халанія быў населены семіцкім народам джыбалі, які актыўна займаўся мараходствам. У пачатку XIX ст. мясцовае насельніцтва амаль знікла з-за пірацтва. У 1856 г. султан Маската перадаў востраў і ўвесь архіпелаг Курыя-Мурыя ў карыстанне Вялікабрытаніі. У 1967 г. вернуты Аману.